Сакратары вялікія літоўскія () — ураднікі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Спачатку сакратаром называлася службовая асоба ў канцылярыі ВКЛ, якая непасрэдна займалася справаводствам вялікага князя (караля) і прызначалася ім. Упершыню згадваецца ў 1407, часам так называліся вялікакняскія пісары, як мяркуецца, найбольш заслужаныя з іх. З другой паловы 16 стагоддзя сакратар — асобны ўрад, часам іх дзейнасць не была звязана проста са справаводствам (выконвалі абавязкі мернікаў, рэвізораў, паборцаў, памежных камісараў і іншыя). Некаторыя сакратары вялі дакументацыю Рады Вялікага Княства Літоўскага, што пазней рабілі рэгенты.

Сакратар вялікі духоўны — цэнтральны ўрад, асобны ад апарату канцлера і падканцлера ВКЛ. Утвораны на сойме 1670. Прызначаўся каралём з духоўных асоб, вёў спецыяльна даручаныя справы.

Сакратар вялікі свецкі — цэнтральны ўрад. У пачатку 16 стагоддзя з тытулам «найвышэйшы сакратар ВКЛ» выступаў пісар Іван Сямёнавіч Сапега, як мяркуецца, на ўзор адпаведнай пасады ў Польшчы. Сталы ўрад сакратара вялікага свецкага ўстаноўлены ў ВКЛ на каранацыйным сойме 1764.

Спіс вялікіх сакратароў літоўскіх (духоўных) Дата прыняццяпасадыДата складанняпасадыальбо смерціАсобаВыяваЗаўвагі Вялікія сакратары літоўскія16711684Канстанцін Казімір Бжастоўскі(Konstanty Kazimierz Brzostowski)70pxПаступіў на смаленскага біскупа10 верасня168428 жніўня1698Вінцэнт Станіслаў Валовіч(Wincenty Stanisław Wołłowicz)70pxПамёр16981704Ян Мікалай Згерскі(Jan Mikołaj Zgierski)70px18 красавіка17041713Павел Францішак Сапега(Paweł Franciszek Sapieha)70pxПаступіў на жамойцкага біскупа15 снежня171315 лістапада1724Міхал Геранім Анцута(Michał Hieronim Ancuta)70px18 лістапада17241736Юзаф Міхал Карп(Józef Michał Karp)70pxПаступіў на жамойцкага біскупа20 студзеня17361740Антоні Дамінік Тышкевіч(Antoni Dominik Tyszkiewicz)70pxПаступіў на жамойцкага біскупа10 чэрвеня17401748Антоні Юзаф Война(Antoni Józef Wojna)70pxПамёр14 чэрвеня17481755Антоні Эразм Валовіч(Antoni Erazm Wołłowicz)70pxПаступіў на луцкага біскупа25 мая17551762Ян Дамінік Лапацінскі(Jan Dominik Łopacińskii)70pxПаступіў на жамойцкага біскупа12 сакавіка17621782Томаш Ігнацы Зянковіч(Tomasz Ignacy Zienkowicz)70px10 жніўня17821793Ежы Антоні Палубінскі(Jerzy Antoni Połubiński)70px

Спіс вялікіх сакратароў літоўскіх (свецкіх) Дата прыняццяпасадыДата складанняпасадыальбо смерціАсобаВыяваЗаўвагі Вялікія сакратары літоўскія24 снежня17641773Яўхім Храптовіч(Joachim Chreptowicz)70pxПаступіў на літоўскага падканцлера27 красавіка17731778Андрэй Агінскі(Andrzej Ignacy Ogiński)70pxПаступіў на троцкага кашталяна13 мая17781781Міхал Ежы Мнішак(Michał Jerzy Mniszech)70pxПаступіў на надворнага літоўскага маршалка23 мая17811793Фрыдэрык Юзаф Машынскі(Fryderyk Józef Moszyński)70pxПаступіў на вялікага кароннага маршалка17931795Валерыян Тэнгаборскі(Walerian Tęgoborski)70pxСклаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Гл. таксама Вялікія сакратары каронныя

Літаратура

Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885. Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.

Катэгорыя:Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага *