Астраві́та — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Чарнуйка, за 30 км у напрамку на паўночны захад ад горада Гарадок за 1 км на поўнач ад вёскі Смароднік.
Плошча паверхні 0,48 км², даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Плошча вадазбору 18,1 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Дно возера выслана глеем. На захадзе выцякае ручай у возера ДоўгаеАгульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь».
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, мянтуз, лінь, плотка, гусцяра, карась і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Астравіта
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна