Ні́зкі Ры́нак — гістарычная мясцовасць у цэнтры Мінска, старажытны асяродак гандлю ў горадзе. Месціцца пры ўтоку ракі Нямігі ў Свіслач.
Архітэктурнымі дамінантамі мясцовасці былі замак, Халодная сінагога, комплекс кляштара баніфратаў з касцёлам Святога Яна і царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Пасля Другой сусветнай вайны гістарычная забудова была цалкам зруйнаваная савецкімі ўладамі.
На паўднёвы ўсход ад Нізкага Рынка пачынаюцца Цёмныя Крамы, па поўдзень — Высокі Рынак, на захад — Ракаўскае прадмесце, на поўнач — Замчышча.
Гісторыя
Нізкі Рынак пачаў забудоўвацца як гандлёва-рамесніцкі пасад перад паўднёвай сцяной замка, за валамі і ровам, пры ўтоку ракі Нямігі ў Свіслач. Размешчаная на хісткай абалоне, мясцовасць часта пакутавала ад паводак.
Да канца XVI — пачатку XVII стст. Нізкі Рынак значна павялічыўся. Тут утварыліся новыя вуліцы і завулкі. Цэнтральнымі і найбольш вялікімі трасамі Нізкага Рынка былі старадаўнія вуліцы Няміга, Ракаўская і Зыбіцкая. Вуліца Няміга пачала ўтварацца, мяркуючы паводле археалагічных матэрыялаў, дзесьці ў XIII ст. на старым гандлёвым гасцінцы на паўднёвы захад паабапал невялікай, але паўнаводнай у старажытнасці рэчкі. Вуліца Зыбіцкая пачыналася непасрэдна з плошчы Нізкага Рынка і праходзіла на паўднёвы ўсход уздоўж правага берага Свіслачы ля падножжа ўзгорка Высокага Рынка. Траса вуліцы злучала Нізкі Рынак з Валокамі Полацкімі. Вуліца Казьмадзям’янаўская злучала мясцовасць з Цёмнымі Крамамі, Школьная — з Высокім Рынкам.
У пачатку ХХ ст. Замчышча ўваходзіла ў другую паліцэйскую частку горада.
Сучаснасць Вуліцы і плошчы Цяперашняя назва Першапачатковая назва Былыя назвы8 Сакавіка плошча Нізкі Рынак плошча Рыбны Рынак плошчаЗыбіцкая вуліца Зыбіцкая вуліца Гандлёвая вуліца (1866—2010)Няміга вуліца Нямігская вуліца Няміга-Школьная вуліца (частка)Няміга-Раманаўская вуліца (частка)Кацярынінская вуліца (частка, 1866—1926)Кастуся Каліноўскага вуліца (частка, 1926—1940-я) Козьма-Дзям’янаўскі спуск Козьма-Дзям’янаўская вуліца Францішка Скарыны вуліца (1926—1933)Дзям’яна Беднага вуліца (1933—1940-я) Эстакада праспекта Пераможцаў Рэзніцкая вуліца Мясніцкая вуліца (з 1866)Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы
Галерэя Гістарычныя планы і праекты
Гістарычныя здымкі
Літаратура Пазняк 3. С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў.— Мн.: Нар. асвета, 1985.— 111 с., іл. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы
Спасылкі
Катэгорыя:Гістарычныя раёны Мінска Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Мінска