__NOTOC__
4 жніўня — дзвесце шаснаццаты (дзвесце семнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1060: Пачатак кіравання французскага караля Філіпа I. 1392: Адбылося падпiсанне Востраўскага пагаднення паміж Ягайлам і Вітаўтам, паводле якога Вітаўту перадавалася ўлада ў Вялікім Княстве Літоўскім. 1579: Пачалася аблога Полацка войскамі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыям (сконч. 30.8.1579 капітуляцыяй маскоўскага гарнізона). 1648: Казакі на чале з Максімам Крываносам узялі замак Бар у ходзе антыфеадальнай вайны ў Рэчы Паспалітай (1648—1652). 1789: Устаноўчы сход Францыі паклаў канец феадальнаму ладу, адмяніўшы прывілеі двух кіруючых саслоўяў, духавенства і дваранства. Ноч 4 жніўня 1789 года. 1912: Здзейснены першы пасажырскі авіяпералёт цераз праліў Ла-Манш. 1924: Усталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Мексікай і СССР. 1924: Здзейснены ўзброены напад савецкіх дыверсантаў на Стоўбцы. 1984: Афрыканская краіна Верхняя Вольта змяніла назву на Буркіна-Фасо. 2020: Выбухі ў порце Бейрута прывялі да шматлікіх ахвяр.
Нарадзіліся thumb|left|120px|Кнут Гамсун 1521: Урбан VII, Папа Рымскі (пам. 27.9.1590) 1792: Персі Біш Шэлі, англійскі паэт 1853: Джон Генры Твахтман, амерыканскі мастак 1859: Кнут Гамсун, нарвежскі пісьменнік (пам. 19.2.1952) 1899: Альфрэд Леніца, польскі мастак 1901: Луі Армстранг, амерыканскі музыкант (пам. 1971) 1904: Вітольд Гамбровіч, польскі пісьменнік 1909: Франка Джэнтыліні, італьянскі мастак 1912: Рауль Валенберг, шведскі дыпламат, намаганнямі якога былі выратаваныя тысячы яўрэяў з акупаванага нацыстамі Будапешта (пам. 1947?) 1917: Янка Брыль, беларускі пісьменнік (пам. 25.7.2006) 1947: Мікалай Селяшчук, беларускі мастак 1948: Джорджыа Парызі, італьянскі фізік-тэарэтык 1950: Аляксандр Сямешка, беларускі дыпламат 1961: Барак Абама, 44-ы Прэзідэнт ЗША 1962: Яхім Топал, чэшскі паэт, празаік, журналіст і музыкант 1968: Вольга Нойвірт, аўстрыйскі кампазітар 1983: Грэта Гервіг, амерыканская актрыса і сцэнарыст 1997: Бенцэ Халас, венгерскі лёгкаатлет 2004: Пань Чжанле, кітайскі плывец, алімпійскі чэмпіён
Памерлі thumb|right|120px|Ганс Хрысціян Андэрсан 1060: Генрых I, кароль Францыі 1875: Ганс Хрысціян Андэрсан, дацкі пісьменнік (нар. 2.4.1805) 1900: Джэйкаб Долсан Кокс, амерыканскі дзяржаўны дзеяч 1900: Ісак Левітан, рускі мастак (нар. 20.8.1860) 1941: Міхай Бабіч, венгерскі паэт 1944: Кшыштаф Каміль Бачыньскі, польскі паэт (нар. 22.1.1921) 1977: Эдгар Дуглас Эдрыян, брытанскі электрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1932) 1987: Элен Лійгер, эстонская актрыса
Святкуюць Астравы Кука, Новая Зеландыя: Дзень Канстытуцыі Буркіна-Фасо: Дзень рэвалюцыі ЗША: Дзень берагавой аховы
804