Бяроза Эрмана, каменная (Betula ermanii) — лісцёвае дрэва сямейства бярозавых.

Батанічнае апісанне

Дрэвы вышынёй ад 12 да 15 м, часам да 20 м, ствол дыяметрам 50-75 см. Кара буравата-шэрая, патрэсканая, у маладых дрэў лушчыцца шматкамі. Крона рэдкая, часта аднабокая. Лісце яйкападобнае, двойчывострапільчатае, зверху цёмна-зялёнае, знізу больш светлае. Кветкі ў каташках, плод арэшак.

Арэал і экалогія

Радзіма паўвостраў Камчатка і суседнія астравы. Інтрадукавана на Беларусі.

Холадаўстойлівае, ценевыноснае, непатрабавальнае да ўрадлівасці і вільготнасці глебы дрэва. Жыве да 300—400 гадоў.

Таксанамія Від Бяроза Эрмана ўваходзіць у род падсямейства сямейства парадку .

Выкарыстанне

Драўніна цвёрдая, цяжкая, вельмі трывалая. Прыдатная для разнастайных вырабаў.

Спасылкі

Betula ermanii Cham. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Бярозавыя Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей