533 — невысакосны год, пачаўся ў суботу. 533 год нашай эры, 533 год 1 тысячагоддзя, 33 год VI стагоддзя, 3 год 4-га дзесяцігоддзя VI стагоддзя, 4 год 530-х гадоў.
Падзеі 2 студзеня: Пачатак пантыфікату Папы Рымскага Яна ІІ, упершыню пантыфік змяніў імя пры абранні (яго сапраўднае імя Меркурый палічылі занадта «паганскім»). 13 верасня: У бітве пры Дэцыме візантыйцы разграмілі войска вандалаў, што адкрыла ім шлях да Карфагена, сталіцы афрыканскага каралеўства. 15 кастрычніка: Візантыйскі палкаводзец Велізарый увайшоў у Карфаген. снежань: Параза караля Гелімера ў бітве пры Трыкамероне, каралеўства вандалаў практычна перастала існаваць. Апублікаваны і набылі сілу закона «Дыгесты» (зборнік меркаванняў рымскіх юрыстаў) і «Інстытуцыі» (падручнік права) — часткі «Зводу грамадзянскага права» Юстыніяна I. Юстыніян выдаў эдыкт, якім прызнаў Канстанцінопальскі патрыярхат другім па значнасці пасля Рыма. Пасля смерці Тэадорыха I Аўстразія адыйшла да яго сына . Дзяржава Паўночная Вэй раскалолася праз унутраныя канфлікты паміж ваеннымі кланамі. У горадзе майя Калакмуль на сталец узышоў правіцель Туун Кабіль.
Нарадзіліся
Памерлі 1 студзеня: Фабій Фульгенцый, святы Рымска-Каталіцкай царквы студзень: Рэмігій, біскуп Рэймскі, апостал лангабардаў Хільдэрых, кароль вандалаў