Мікалай Іванавіч Грашчанкаў (, в. Забор’е, Хіславіцкая воласць, Мсціслаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыяЦяпер — у Хіславіцкім раёне, Смаленская вобласць, Расія. — ) — беларускі і савецкі фізіёлаг і неўролаг, член–карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1939), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), акадэмік АН БССР (1947), доктар медыцынскіх навук (1935), прафесар. Прэзідэнт Акадэміі навук БССР з лістапада 1947 па люты 1951.
Біяграфія
Дзяцінства і маладыя гады
Нарадзіўся ў рускай сялянскай сям’і. Са снежня 1912 года працаваў у памешчыка ў маёнтку Копцеўка Магілёўскай губерні.
У кастрычніку 1915 — маі 1917 года служыў у Імператарскай рускай арміі — радавым, затым унтэр-афіцэрам Заходняга фронту.
C мая 1917 года сакратар валаснога выканкама с. Піраны Мсціслаўскага павета (Магілёўская губерня), са снежня 1917 года — участковы наглядчык 1-й раённай гарадской міліцыі (Магілёўская губерня). У маі-жніўні 1918 года загадваў аддзелам Магілёўскага губернскага прадкама ў Мсціславе. Са жніўня 1918 года — начальнік раённай міліцыі ў Мсціслаўскім павеце. У кастрычніку 1918 года ўступіў у РКП (б). З красавіка 1920 года — начальнік Упраўлення губернскай міліцыі ў Смаленску.
Адукацыя і прафесійная дзейнасць
У верасні 1921 года паступіў у Смаленскі ўніверсітэт. З чэрвеня 1922 года навучаўся на , скончыў яго ў 1926 годзе па спецыяльнасці «урач-неўрапатолаг».
З 1926 па 1929 год — ардынатар, асістэнт нервовай клінікі медыцынскага факультэта 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, з 1930 года — дэкан медыцынскага факультэта.
З лютага 1931 па лістапад 1932 года — слухач . З лістапада 1932 года — дырэктар Інстытута вышэйшай нервовай дзейнасці .
З 1933 года — загадчык аддзела фізіялогіі органаў пачуццяў ў Маскве (УІЭМ). У 1935—1937 гадах знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы за мяжой і працаваў у лабараторыях Англіі і ЗША па даследванні органаў пачуццяў і фізіялогіі нервовай сістэмы.
З 1937 года зноў загадчык аддзела фізіялогіі органаў пачуццяў. З ліпеня 1937 прызначаны першым намеснікам , з ліпеня 1938 па верасень 1939 года выконваў абавязкі наркама аховы здароўя СССР.
З кастрычніка 1939 года — дырэктар інстытута і загадчык першай клінікай Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў кансультантам па неўралогіі і нейрахірургіі , перыядычна выязджаў на фронт.
З 1944 года — дырэктар Інстытута неўралогіі АМН СССР. З 1947 па 1951 год — прэзідэнт Акадэміі навук БССР.
З 1951 года — у Маскве: загадчык кафедры нервовых захворванняў, з 1958 года — дырэктар клінікі нервовых захворванняў медінстытута імя І. М. Сечанава. Адначасова з 1954 года працаваў у лабараторыі па вывучэнні нервовых і гумаральных рэгуляцый, з 1959 г. — намеснік Генеральнага дырэктара Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
Навуковая дзейнасць Працы па фізіялогіі і паталогіі органаў пачуццяў, дызэнцэфальнай паталогіі, электрафізіялогіі, траўматычных і інфекцыйных захворваннях нервовай сістэмы. Вывучыў і апісаў газавую гангрэну мозгу, прапанаваў комплексныя метады тэрапіі агнястрэльных ран пазваночніка. Заклаў асновы нейрахірургіі ў Беларусі. Заснаваў нейрахірургічны цэнтр у Інстытуце неўралогіі, фізіятэрапіі і нейрахірургіі Наркамата аховы здароўя БССР.
Быў старшынёй Вучонага Медыцынскага Савета Міністэрства аховы здароўя СССР, членам , адказным рэдактарам і намеснікам галоўнага рэдактара , з’яўляўся членам Уругвайскага навуковага таварыства імя прафесара Фултана.
У 1947 годзе аднавіў дзейнасць Інстытута тэарэтычнай медыцыны АН БССР, фактычна стварыўшы новую навукова-даследчую ўстанову у складзе Аддзялення біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук.
Апублікаваў больш за 270 навуковых прац і 5 манаграфій.
Асноўныя працы Анаэробная инфекция мозга. — М.: Медгиз, 1944. Черепно-мозговые ранения и методы их лечения. — М.: Медгиз, 1947. Межнейронные аппараты связи — синапсы и их роль в физиологии и патологии. — Мн.: АН БССР, 1948. Гипоталамус: его роль в физиологии и патологии. — М.: Наука, 1964. Achievements of Soviet Medicine: A Brief Outline. University Press of the Pacific. — Moscow, 2003 (with Yu.P. Lisitsyn).
Узнагароды Ордэн Леніна (1945), Ордэн Чырвонага Сцяга (1943), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945, 1949), медалі.
Літаратура Грашчанкаў Мікалай Іванавіч: Знакамітыя людзі // Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн., 1999. — С. 525.
Спасылкі ГРАШЧАНКАЎ Мікалай Іванавіч 6-й прэзідэнт НАН Беларусі Мікалай Іванавіч Грашчанкаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Біябібліаграфічны паказальнік у рэпазіторыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Неўролагі Беларусі Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Неўролагі СССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Прэзідэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі 1-га МДМУ