«Маска Агамемнана» — залатая пахавальная маска сярэдзіны другога тысячагоддзя да нашай эры, знойдзеная ў 1876 годзе ў Мікенах Генрыхам Шліманам. Сваю назву атрымала ад легендарнага цара Агамемнана, паколькі Шліман быў упэўнены, што знайшоў яго магілу. Аднак па часе стварэння маска з'яўляецца больш старажытнай.
Гісторыя знаходкі
Маска была знойдзена падчас раскопак поруч з , на заходнім баку мікенскіх умацаванняў. Шліман выявіў групу пахаванняў (магільны круг А), якая складаецца з пяці . У іх было знойдзена 19 шкілетаў (8 мужчынскіх, 9 жаночых, 2 дзіцячых). Твары некаторых мужчын былі пакрыты залатымі маскамі. Акрамя іх, у пахаваннях былі знойдзены залатыя дыядэмы, спражкі, завушніцы і залатыя шалі для «ўзважвання душ». Агульная вага залатых скарбаў склала 15 кілаграм.
Шліман быў упэўнены, што знайшоў грабніцу легендарнага цара. Каралю Грэцыі ён пісаў: «З найвялікшай радасцю паведамляю Вашай Вялікасці, што мне атрымалася знайсці пахаванні, у якіх былі пахаваны Агамемнан, Касандра, і іх сябры, забітыя падчас трапезы Клітэмнестрай і яе палюбоўнікам ». У грабніцах было знойдзена 5 залатых пахавальных масак, апошнюю з іх па часе выяўлення Шліман звязаў з легендарным царом Мікен.
Апісанне
Маска адлюстроўвае твар пажылога барадатага чалавека з тонкім носам, блізка пасаджанымі вачамі і буйным ротам. Твар адпавядае індаеўрапейскаму тыпу. Кончыкі вусоў падняты ўгару ў форме паўмесяца, каля вушэй бачны . Маска мае адтуліны для ніткі, якой яе мацавалі да твару нябожчыка.
Гэта маска - у вышэйшай ступені выразная і велічная выява, які сведчыць не толькі пра любоў мікенцаў да золата, але таксама пра незвычайна высокае прадстаўленне аб чалавеку.
Месцазнаходжанне
Усе знойдзеныя ў грабніцах артэфакты, уключаючы маску Агамемнана, знаходзяцца ў экспазіцыі Нацыянальнага археалагічнага музея Афін. У выстаўлена копія маскі.
Літаратура
Катэгорыя:Археалагічныя артэфакты Катэгорыя:Маскі Катэгорыя:Нацыянальны археалагічны музей Афін Катэгорыя:Творы 2 тысячагоддзя да н.э. Катэгорыя:Пахавальныя маскі