Штучны спадарожнік Зямлі (ШСЗ) — касмічны лятальны апарат, выведзены на арбіту вакол Зямлі. Паводле міжнароднай дамоўленасці, касмічны апарат называюць спадарожнікам, калі ён зрабіў не менш за адзін абарот вакол Зямлі, у іншым выпадку яго лічаць ракетным (балістычным) зондам.

Рух штучных спадарожнікаў па сталай арбіце адбываецца пад уздзеяннем толькі сілы прыцягнення.

Хуткасць спадарожніка на колавай арбіце залежыць ад масы планеты, яе радыусу і ад таго, як высока над паверхняй планеты знаходзіцца спадарожнік.

У лік ШСЗ уваходзяць як аўтаматычныя, так і пілотныя касмічныя апараты-спадарожнікі. У залежнасці ад задач, якія выконваюць ШСЗ, іх падзяляюць на навукова-даследчыя, прыкладныя і вайсковыя.

Першы ў свеце ШСЗ быў пушчаны ў СССР 4 кастрычніка 1957, і стаў таксама першым штучным нябесным целам.

Тыпы спадарожнікаў Вылучаюць наступныя тыпы спадарожнікаў:

астранамічныя спадарожнікі — спадарожнікі, прызначаныя для даследавання планет, галактык і іншых касмічных аб’ектаў;

біяспадарожнікі — спадарожнікі, прызначаныя для навуковых эксперыментаў над жывымі арганізмамі ва ўмовах космасу; спадарожнікі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі; метэаралагічныя спадарожнікі — спадарожнікі, прызначаны для перадачы даных у мэтах прадказання надвор’я, а таксама для назірання клімату Зямлі; малыя спадарожнікі — спадарожнікі малой вагі (менш за 1 або 0,5 тоны) і памеру. Уключаюць мініспадарожнікі (больш за 100 кг), мікраспадарожнікі (больш за 10 кг) і нанаспадарожнікі (лягчэй за 10 кг), у тым ліку кубсаты і покеткубы; ваенныя спадарожнікі (гл. касмічная зброя) — разведвальныя спадарожнікі і г.д.; спадарожнікі сувязі — спецыялізаваныя спадарожнікі для рэтрансляцыі радыёсігналу паміж пунктамі на паверхні Зямлі; навігацыйныя спадарожнікі — спадарожнікі, якія выкарыстоўваюць для вызначэння месцазнаходжання; касмічныя караблі — пілатуемыя касмічныя апараты; арбітальныя станцыі — доўгачасовыя касмічныя караблі.

Спадарожнікі Explorer 2 Prospero X-3 Landsat-7 Vanguard 1 Фатон, штучны спадарожнік

Гл. таксама Першая касмічная хуткасць

* Катэгорыя:Вынаходніцтвы СССР