Парэ́чкі альпійскія, Парэчкі светлыя - у крыніцы пад назвай (Ribes alpinum) — від раслін сямейства агрэставых.

Батанічнае апісанне

Прамастаячы густы куст. Расце да 2 м вышынёй і да 1,5 м у шырыню. Кара спачатку гладкая, светла-шэрая, з часам становіцца карычневай і трэскаецца. Лісце пальчатае. Верхняя частка лісця цёмна-зялёнага колеру з валасінкамі, ніжняя частка — светла-зялёная. Расліны двухдомныя (мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных раслінах). Кветкі сабраны ў групы ля аснавання лісця, мужчынскія суквецці даўжэй жаночых. Асобныя кветкі маленькія, зелянява-белыя. Плод — ягада чырвонага колеру, без смаку.

Арэал

Радзіма — Цэнтральная і Паўночная Еўропа ад Фінляндыі і Нарвегіі на поўдзень у Альпах і Пірэнэях. На поўдні арэала сустракаецца высока ў гарах. Рэдка сустракаецца ў Заходняй Еўропе і Вялікабрытаніі.

Таксанамія Від Парэчкі альпійскія ўваходзіць у род сямейства парадку .

Зноскі

Катэгорыя:Парэчкі Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Ягады Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе