Хо́цькаўскае — возера ў Бешанковіцкім раёне на мяжы з Чашніцкім раёнам Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свінка, каля вёскі Доўгае.
Плошча паверхні возера 0,22 км², даўжыня 1,13 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Найбольшая глыбіня 4,1 м, сярэдняя 1,8 м. Аб'ём вады ў возеры 0,42 млн. м³. Плошча вадазбору 28,3 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны ад 4—5 да 10 метраў, спадзістыя, на захадзе возера стромкія. Берагі высокія ў заходняй частцы і нізкія на ўсходзе возера. Паўднёвыя і паўночныя берагі возера сплавінныя. На поўначы і поўдні пойма шырынёй 10—50 м. Дно возера выслана гліністым ілам. Возера Хоцькаўскае эўтрофнае, праточнае. Працякае рака Свінка (прыток ракі Свячанка). Зарастае каля 25 % плошчы возера на адлегласці да 60 м ад берага.
У возеры водзяцца лінь, шчупак, акунь, плотка і іншыя віды рыб.
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна