Джон Чэдвік (, 12 мая 1920 г. — 24 лістапада 1998 г.) — брытанскі гісторык і лінгвіст, расшыфроўшчык крыцкага лінейнага пісьма тыпу Б.
Нарадзіўся на ўскраіне Лондана. Навучаўся ў Кембрыджскім універсітэце. Падчас II Сусветнай вайны служыў у брытанскім ваенным флоце. У 1950 г. апублікаваў сваю першую навуковую працу, прысвечаную Гіпакрату. З 1952 г. працаваў у Кембрыджскім універсітэце. У тым жа годзе да яго звярнуўся Майкл Вентрыс, які ўжо часткова дэшыфраваў крыцкія лінейныя тэксты тыпу Б. Джон Чэдвік распрацаваў далейшую схему дэшыфроўкі. Пасля смерці Майкла Вентрыса ў 1956 г. апублікаваў іх сумесную працу. У далейшым займаўся вывучэннем Мікенскай цывілізацыі.
Літаратура Лисовый И. А., Ревяко К. А. Античный мир в терминах, именах и названиях: Словарь-справочник по истории и культуре Древней Греции и Рима / Науч. ред. А. И. Немировский. — 3-е изд. — Мн: Беларусь, 2001
Катэгорыя:Мовазнаўцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гісторыкі Вялікабрытаніі