Шведскі інстытут () — фонд, які фінансуецца Урадам Швецыі.

Мэта фонду — устанаўленне кантактаў і развіццё працяглага супрацоўніцтва з іншымі краінамі праз актыўную сувязь, а таксама праз культурны, адукацыйны, навуковы абмен з замежнымі інстытутамі і асобнымі навукоўцамі. Штогод Інстытут выдзяляе стыпендыі для навучання і правядзення даследаванняў.

Кірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд: распаўсюджванне інфармацыі пра Швецыю; стварэнне міжкультурных сувязей праз арганізацыю сустрэч, абменаў, стварэнне сетак; развіццё культуры, грамадзянства, адукацыі і навукі.

Геаграфічныя прыярытэты Шведскага інстытута ва Усходняй Еўропе: Украіна, Беларусь, Грузія.

У Беларусі Шведскі інстытут падтрымлівае Пасольства Швецыі ў Беларусі ў арганізацыі Дзён культуры Швецыі.

Спасылкі

Study in Sweden — сайт, прысвечаны вышэйшай адукацыі ў Швецыі, які адмініструе Шведскі інстытут

Катэгорыя:З’явіліся ў 1945 годзе Катэгорыя:Арганізацыі Швецыі