Гарла́чык жоўты (Nuphar) — род кветкавых раслін сямейства гарлачыкавых.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя бессцябловыя травяністыя расліны з моцным тоўстым гарызантальным карэнішчам і плаваючым на паверхні вады авальна-зліптычным, вялікім глыбока-сэрцападобным скурыстым лісцем на доўгіх чаранках. Кветкі адзіночныя, двухполыя, жоўтыя ці аранжавыя, з моцным пахам, дыяметрам да 2—5 см, на доўгіх кветаножках, з 5 жоўтымі, знізу зялёнымі чашалісцікамі і шматлікімі пялёсткамі. Рыльца амаль лейкападобнае, з 10-20 прамянямі. Плод — падобная да гарлачыку (адсюль назва) шматнасенная сакавітая зялёная ягада.

Пашырэнне

Адрозніваецца больш за 10 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я; на Беларусі трапляюцца , і вельмі рэдкі . Растуць у азёрах, вадасховішчах, у рэках з павольнай плынню на глыбіні да 2 м, нярэдка ўтвараюць зараснікі. Вядомы міжвідавыя гібрыды.

Значэнне і выкарыстанне

Лекавыя, кармавыя і дэкаратыўныя расліны. Карэнішча мае ядавіты алкалоід нуфарын, крухмал, дубільныя і іншыя рэчывы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарлачыкавыя