Станка Враз (, ; , Цэравац — , ) — славенскі і харвацкі паэт, перакладчык і крытык.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Грацкім універсітэце. Яскравы дзеяч ілірызму, прадстаўнік рамантызму і заснавальнік прагрэсіўнай харвацкай крытыкі. У 1842-50 выдаваў (сумесна з Л. Вукацінавічам і Д. Ракавацам) часопіс «Кола» («Kolo»). Враз прапагандаваў ідэі нацыянальнага адраджэння, неабходнасць нацыянальна-самабытнага развіцця літаратуры на агульнанароднай мове. Аўтар зборнікаў інтымнай і грамадзянскай лірыкі: «Джулабіі» (1840), «Галасы з Жаравінскай дубровы» (1841), «Гуслі і тамбура» (1845), перакладаў заходнееўрапейскіх і славянскіх паэтаў. Склаў зборнік «Ілірыйскія народныя песні…» (1839).