Джон Мільтан, таксама Джон Мілтан (; 9 снежня 1608, Лондан — 8 лістапада 1674, Лондан) — англійскі паэт, палітычны дзеяч і мысляр; аўтар палітычных памфлетаў і рэлігійных трактатаў.

Біяграфія Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1632). Пісаў на англійскай, італьянскай і лацінскай мовах. Раннія творы (цыклы вершаў, санетаў, п'еса-маска «Комус», 1634; элегія «Лісідас», 1638 і інш.) адзначаны эстэтыкай пераходнай ад Рэнесансу да Новага часу, у цэнтры — праблема выбару шляху, прызначэння чалавека. У абарону рэспубліканскіх ідэалаў, свабоды слова і сумлення стварыў шматлікія трактаты і памфлеты «Арэапагітыка» (1644), «Іканаборца» (1649), «Абарона англійскага народа» (1650). Вяршыня яго творчасці — эпічныя паэмы на біблейскія сюжэты «Страчаны рай» (1667) і «Вернуты рай» (1671), у якіх узняты праблемы пазнання Дабра і Зла, іх процістаяння і дыялектычнага адзінства, сэнсу жыцця і гістарычнага лёсу чалавецтва. Паэмы з рысамі барока і класіцызму адзначаны маштабнасцю вобразаў, складанай метафарычнасцю, сімволікай і алегарычнасцю.

Аўтар трагедыі «Самсон-змагар» (1671), гістарычнай працы «Гісторыя Брытаніі» (1670), «Кароткія гісторыі Масковіі» (1682).

Беларускія пераклады Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Наталля ЛамекаГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., Лявон БаршчэўскіІ боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73)..

Літаратура

Катэгорыя:Эсэісты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Сляпыя Катэгорыя:Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Антытрынітарыі Катэгорыя:Хрысціянскія багасловы Катэгорыя:Паэты XVII стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі XVII стагоддзя Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Англамоўныя паэты