__NOTOC__ 7 сакавіка — 67-ы (68-ы) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 238 да н.э.: Фараон Пталамей III Эвергет увёў высакосныя гады каб прадухіліць зрухі ў календары. 1795: Ландтаг Курляндыі скасаваў падпарадкаванне герцагства Рэчы Паспалітай і далучыў яго да Расіі. 1876: Аляксандр Грэям Бел атрымаў патэнт на вынаходніцтва тэлефону. 1924: Прэзідыум ЦВК СССР зацвердзіў рашэнне аб узбуйненні БССР. 1912: «Фрам» прышвартаваўся ў Хобарце, завяршылася Нарвежская антарктычная экспедыцыя (1910—1912). 1931: Створана Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА). 1931: Афіцыйна адкрыты будынак Эдускунты ў Хельсінкі. 1936: Уваход германскіх войскаў у Рэйнскую вобласць. 1947: Нанова пачынаецца грамадзянская вайна ў Кітаі. 1963: Светлагорск стаў горадам абласнога падпарадкавання (да 2002). 1981: Адкрыты Ерэванскі метрапалітэн. 1996: Выбраны першы парламент Палесціны. 2007: Закарпацкая абласная рада пастанавіла прызнаць руснакоў карэннай нацыянальнасцю Закарпацця.
Нарадзіліся 1693: Клімент XIII, Папа Рымскі 1753: Тамаш Ваўжэцкі, польскі палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 (пам. 5.8.1816) 1781: Юзаф Завадскі, віленскі друкар 1792: Джон Гершэль, брытанскі астраном 1802: Эдвін Лэндсір, англійскі мастак 1850: Томаш Масарык, прэзідэнт Чэхаславакіі (пам. 1937) 1872: Піт Мандрыян, мастак-абстракцыяніст 1872: Васіль Залатароў, беларускі кампазітар і педагог (пам. 25.5.1964) 1875: Марыс Равель, французскі кампазітар (пам. 1937) 1885: Мілтан Эйверы, амерыканскі мастак 1887: Хейна Элер, эстонскі кампазітар 1900: Карэл Вілінк, нідэрландскі мастак 1900: Арва Хаавіста, фінскі спартсмен, алімпійскі чэмпіён 1908: Ганна Маньяні, італьянская актрыса 1912: Эрык Кумары, эстонскі арнітолаг 1924: Дэвід Чылтан Філіпс, брытанскі біяфізік 1924: Коба Абэ, японскі пісьменнік, драматург 1953: Уладзімір Кожух, беларускі мастак-жывапісец 1964: Ванда Сайкс, амерыканская актрыса
Памерлі 1274: Фама Аквінскі, сярэднявечны філосаф і тэолаг (нар. ~1225/1226) 1490: Іван Іванавіч Малады, рускі военачальнік, князь маскоўскі, старэйшы сын Івана III 1724: Інакенцій XIII, Папа Рымскі 1810: Катберт Колінгвуд, брытанскі віцэ-адмірал 1931: Павел Дземідовіч, даследнік беларускай этнаграфіі і фальклору 1931: Тэа ван Дусбург, нідэрландскі мастак 1943: Фабіян Акінчыц, беларускі палітычны дзеяч, юрыст, выдавец, публіцыст (нар. 20.1.1886) 1943: Акілес Ярвінен, фінскі лёгкаатлет 1946: Хендрык Адамсан, эстонскі паэт і педагог (нар. 6.10.1891) 1957: Персі Уіндэм Льюіс, англійскі мастак, пісьменнік 1988: Юла Ыўн, эстонскі скульптар 1991: Анатоль Грачанікаў, беларускі паэт, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» 1997: Эдвард Мілс Пёрсел, амерыканскі фізік 1997: Агнешка Асецка, польская паэтэса, празаік, аўтар тэкстаў песень, тэатральны і тэлевізійны рэжысёр, журналістка (нар. 9.10.1936) 1999: Стэнлі Кубрык, амерыканскі кінарэжысёр (нар. 1928) 2009: Ян Арлазораў, расійскі тэатральны і эстрадны акцёр (нар. 26.8.1947)
Святкуюць — Дзень настаўніка
307