__NOTOC__

7 чэрвеня — сто пяцьдзясят восьмы (сто пяцьдзясят дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі thumb|right|Ротэрдам 1340: Заснаваны горад Ротэрдам. 1424: Дзве фракцыі гусітаў сышліся ў бітве ля горада Мацешаў, чашнікі пацярпелі паражэнне ад табарытаў. 1494: Складзены Тардэсільяскі дагавор паміж Іспаніяй і Партугаліяй аб падзеле сфер уплыву ў свеце. 1654: Януш Радзівіл заступіў на пасаду Гетмана вялікага літоўскага. 1793: У выніку землетрасення зруйнаваны горад Порт-Роял на Ямайцы. 1905: Парламент Нарвегіі разарваў унію са Швецыяй. 1905: У Дрэздэне заснавалі арт-групу «Die Brücke». 1927: У Варшаве супрацоўнікам «Беларускага слова» Барысам Кавердам забіты савецкі пасол Пётр Войкаў. 1958: Пачалося будаўніцтва горада Наваполацка. 1998: Нацыянальная зборная Беларусі па футболу атрымала самую буйную перамогу ў сваёй гісторыі, абыграўшы з лікам 5:0 зборную Літвы. 2025: У Мінску адкрылі Нацыянальны футбольны стадыён.

Нарадзіліся thumb|120px|left|Поль Гаген 1740: Фердынанд Кобель, нямецкі жывапісец 1825: Эдвард Паўловіч, беларускі мемуарыст, мастак і асветнік (пам. 10.2.1909) 1848: Поль Гаген, французскі мастак, графік, скульптар, кераміст і пост-імпрэсіяніст (пам. 1903) 1862: Філіп Эдуард Антон фон Ленард, нямецкі фізік 1877: Чарлз Гловер Баркла, англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1880: Вацлаў Іваноўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, доктар тэхнічных навук (пам. 7.12.1943) 1890: Яльмар Рысер-Ларсен, нарвежскі авіятар і палярны даследчык (пам. 3.6.1965) 1908: Уладзімір Галубовіч, беларускі і польскі археолаг (пам. 1962) 1909: Джэсіка Тэндзі, брытанская і амерыканская актрыса 1914: Хаджа Ахмад Абас, індыйскі пісьменнік і рэжысёр 1924: Уладзімір Рыгоравіч Вейсберг, савецкі мастак 1937: Неэмэ Ярві, эстонскі і амерыканскі дырыжор 1939: Эры Клас, эстонскі дырыжор 1942: Муамар Кадафі, лідар Лівійскай Джамахірыі (пам. 20.10.2011) 1962: Віёла Амерд, прэзідэнт Швейцарыі 1978: Біл Хейдэр, амерыканскі акцёр і рэжысёр 1988: Майкл Сера, канадскі акцёр і музыкант 2003: Летсіле Тэбога, батсванскі лёгкаатлет 2005: Віялета Аляксандраўна Бардзілоўская, беларуская гімнастка

Памерлі thumb|120px|Фрыдрых Гёльдэрлін 1492: Казімір Ягелончык, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (нар. 30.11.1427) 1826: Іозеф Фраўнгофер, нямецкі фізік 1843: Фрыдрых Гёльдэрлін, нямецкі паэт 1843: Жорж Мішэль, французскі мастак 1976: Міхась Машара, беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык (нар. 5(18).11.1902) 1927: Іосіф Апанскі, дзеяч савецкіх спецслужб (нар. 18.7.1897) 1944: Жазеф Вільнёў дэ Жанці, французскі энтамолаг 1954: Алан Матысан Цьюрынг, англійскі матэматык, логік, крыптограф (нар. 23.6.1912) 2008: Дзіна Рызі, італьянскі кінарэжысёр 2015: Крыстафер Лі, брытанскі акцёр і спявак

Святкуюць Аргенціна: Дзень журналіста Перу: Дзень сцяга

607