Пе́ршая лэ́дзі ЗША — тытул гаспадыні Белага дома. Традыцыйна абавязкі гаспадыні выконвае жонка прэзідэнта ЗША, але часам гэты тытул атрымлівала жанчына, якая не была жонкай главы дзяржавы — у выпадку, калі прэзідэнт быў халасты або аўдавеў, або калі жонка не магла выконваць абавязкі першай лэдзі. Гэты тытул не прадугледжвае выбараў і ніякіх афіцыйных службовых абавязкаў. Тым не менш, першая лэдзі прысутнічае на многіх афіцыйных цырымоніях і дзяржаўных мерапрыемствах, як у суправаджэнні прэзідэнта, так і замест яго. Традыцыйна, гаспадыня Белага дома не мае іншай працоўнай занятасці на працягу выканання сваіх абавязкаў. У кола яе абавязкаў таксама ўваходзіць клопат аб усіх цырымоніях Белага дома. У першай лэдзі ёсць свой штат служачых, уключаючы грамадскага сакратара Белага дома, кіраўніка штату працаўнікоў, прэс-сакратара, галоўнага фларыста, шэф-повара. Офіс першай лэдзі з’яўляецца падраздзяленнем Выканаўчага офіса Прэзідэнта.
Паводле і , усяго было 47 першых лэдзі і 54 тытулы першай лэдзі. Такое разыходжанне ўзнікла з-за таго, што некаторыя прэзідэнты былі жанатыя на розных жанчынах, а Гровер Кліўленд і Дональд Трамп былі прэзідэнтамі двойчы ў розны час і лічацца адначасова 22-м і 24-м (Кліўленд) і 45-м і 47-м (Трамп) прэзідэнтамі. Таму іх жонкі Флорэнс Фолсам Кліўленд і Мелання Трамп таксама былі палічаны двойчы.
Самай першай лэдзі ЗША была Марта Вашынгтон, жонка Джорджа Вашынгтона. У прэзідэнтаў Джона Тайлера і Вудра Вільсана было па дзве першыя лэдзі, абодва яны ажаніліся двойчы на працягу прэзідэнцкага тэрміну.
З усіх прэзідэнтаў ЗША чацвёра былі маладзейшыя за жонак: Джордж Вашынгтон, Мілард Філмар, Бенджамін Гарысан і Уорэн Гардзінг.
Жонкі чатырох прэзідэнтаў памерлі раней, чым іх мужы прынялі прысягу, але яны ўсё адно лічацца першымі лэдзі: Марта Джэферсан, жонка Томаса Джэферсана; Рэйчэл Джэксан, жонка Эндру Джэксана; Ханна Ван Бюрэн, жонка Марціна Ван Бюрэна; і Элен Артур, жонка Чэстэра А. Артура.
Харыет Лэйн, пляменніца Джэймса Б’юкенена, была адзінай афіцыйнай першай лэдзі, якая не была ў шлюбе з прэзідэнтам, аднак неафіцыйна абавязкі першай лэдзі выконвала Долі Мэдысан. Эмілі Донельсан і Сара Ёрк Джэксан былі неафіцыйнымі першымі лэдзі падчас прэзідэнцтва Эндру Джэксана. Чэлсі Клінтан неафіцыйна выконвала абавязкі першай лэдзі падчас выбарчай кампаніі яе маці і на працягу тэрміну яе паўнамоцтваў у Сенаце падчас прэзідэнцтва Біла Клінтана.
Тытул «першая лэдзі» ўпершыню быў выкарыстаны ў панегірыку Джэймса Мэдысана, прысвечаным Долі Мэдысан. Аднак у афіцыйны абарот тэрмін увайшоў толькі пасля з’яўлення ў Белым Доме Харыет Лэйн.
У 2007 годзе Манетны двор ЗША пачаў выпускаць набор залатых манет з партрэтамі першых лэдзі на аверсе. Калі ў прэзідэнта не было жонкі, на аверсе была намалявана эмблема свабоды як на манетах, якія былі ў той час у абароце, а на рэверсе — эмблема з выявай прэзідэнта. Такімі манетамі з’яўляюцца манеты першых лэдзі Томаса Джэферсана, Эндру Джэксана, Марціна Ван Бюрэна і Джэймса Б’юкенена. На манеце першай лэдзі Чэстэра Артура намалявана суфражыстка Эліс Пол31 U.S.C. § 5112(o)(3)(D)(i)(II) Denominations, specifications, and design of coins. The First Spouse Gold Coins. Cornell University. Retrieved on January 10, 2009..
Спіс першых лэдзі ЗША Першая лэдзіГады жыццяДата рэгістрацыя шлюбуМужПачатак працы у Белым ДомеЗаканчэнне працы у Белым Доме 1 Марта Вашынгтон (народжаная — Дэндрыдж) нар. 02.06.1731 пам. 22.05.1802 06.01.1759 Джордж Вашынгтон — — 2 Эбігейл Адамс (народжаная — Сміт) нар. 11.11.1744 пам. 28.10.1818 25.10.1764 Джон Адамс 04.03.1797 04.03.1801 3 Марта Джэферсан Рэндальф (народжаная — Уэйльс) нар. 19.10.1748 пам. 06.09.1782 01.01.1772 Томас Джэферсан — — 4 Долі Мэдысан (народжаная — Пейнэ) нар. 20.05.1768 пам. 12.07.1849 14.09.1794 года Джэймс Мэдысан 04.03.1809 04.03.1817 5 Элізабэт Манро (народжаная — Кортрайт) нар. 30.06.1768 пам. 23.09.1830 16.02.1786 Джэймс Манро 04.03.1817 04.03.1825 6 Луіза Адамс (народжаная — Джонсан) нар. 12.02.1775 пам. 15.05.1852 26.07.1797 Джон Куінсі Адамс 04.03.1825 04.03.1829 - Эмілі Тэнесі ДонельсанНеафіцыйная лэдзі (Пляменніца прэзідэнта) | нар. 01.07.1807 пам. 19.12.1836
| Эндру Джэксан | 04.03.1829 | 19.12.1836
| Сара Ёрк Джэксан (Пляменніца прэзідэнта)| нар. 16.07.1803 пам. 23.08.1887
| Эндру Джэксан | 19.12.1836 | 04.03.1837 |- | 7 | | Рэйчэл Джэксан (народжаная — Донелсан)| нар. 15.06.1767 пам. 22.12.1828 | 07.01.1794 | Эндру Джэксан | — | — |- | 8 | | Ханна Ван Бюрэн (народжаная — Хоэс)| нар. 08.03.1783 пам. 05.02.1819 | 21.02.1807 | Марцін Ван Бюрэн | — | — |- | 9 | | Ганна Гарысан (народжаная — Татхіл Сімс)| нар. 25.07.1775 пам. 25.02.1864 | 22.11.1795 | Уільям Генры Гарысан | 04.03.1841 | 04.04.1841 |- | 10 | | Летыцыя Крысціян Тайлер (народжаная — Крысціян)| нар. 12.11.1790 пам. 10.09.1842 | 29.03.1813 | rowspan="2"| Джон Тайлер | 04.04.1841 | 10.09.1842 |- | 11 | | Джулія Тайлер (народжаная — Гардзінер)| нар. 23.07.1820 пам. 10.07.1889 | 26.06.1844 | 26.06.1844 | 04.03.1845 |- | 12 | | Сара Чылдрэс Полк (народжаная — Чылдрэс)| нар. 04.09.1803 пам. 14.08.1891 | 01.01.1824 | Джэймс Нокс Полк | 04.03.1845 | 04.03.1849 |- | 13 | | Маргарэт Тэйлар (народжаная — Мэкал Сміт)| нар. 21.09.1788 пам. 14.08.1852 | 21.06.1810 | Закары Тэйлар | 04.03.1849 | 09.07.1850 |- | 14 | | Эбігейл Філмар (народжаная — Паўэр)| нар. 13.03.1798 пам. 30.03.1853 | 05.02.1826 | Мілард Філмар | 09.07.1850 | 04.03.1853 |- | 15 | | Джэйн Пірс (народжаная — Мінс Эплтан)| нар. 12.03.1806 пам. 02.12.1863 | 19.11.1834 | Франклін Пірс | 04.03.1853 | 04.03.1857 |- | 16 | | Харыет Лэйн (Пляменніца прэзідэнта)| нар. 09.05.1830 пам. 03.07.1903 | — | Джэймс Б’юкенен | 04.03.1857 | 04.03.1861 |- | 17 | | Мэры Тод Лінкальн (народжаная — Тод)| нар. 13.12.1818 пам. 16.07.1882 | 04.11.1842 | Аўраам Лінкальн | 04.03.1861 | 15.04.1865 |- | 18 | | Эліза Мак-Кардл-Джонсан (народжаная — Мак-Кардл)| нар. 04.10.1810 пам. 15.01.1876 | 17.05.1827 | Эндру Джонсан | 15.04.1865 | 04.03.1869 |- | 19 | | Джулія Грант (народжаная — Дэнт)| нар. 26.01.1826 пам. 14.12.1902 | 22.08.1848 | Уліс Сімпсан Грант | 04.03.1869 | 04.03.1877 |- | 20 | | Люсі Уэб Хейз (народжаная — Уэб)| нар. 28.08.1831 пам. 25.06.1889 | 30.12.1852 | Рэзерфард Бэрчард Хейс | 04.03.1877 | 04.03.1881 |- | 21 | | Лукрэцыя Гарфілд (народжаная — Рудольф)| нар. 19.04.1832 пам. 14.03.1918 | 11.11.1858 | Джэймс Абрам Гарфілд | 04.03.1881 | 19.09.1881 |- | 22 | | Элен Артур (народжаная — Льюіс Херндан)| нар. 30.08.1837 пам. 12.01.1880 | 25.10.1859 | Чэстэр Алан Артур | — | —
| Мэры Артур Мак-Элрой (Сястра прэзідэнта) нар. 05.07.1841 пам. 08.01.1917 Чэстэр Алан Артур - 19.09.1881 04.03.1885 - Роўз Элізабэт Кліўленд (Сястра прэзідэнта) | нар. 13.06.1846 пам. 22.11.1918
| Стывен Гровер Кліўленд | 02.06.1886 | 04.03.1885 |- | 23 | | Фрэнсіс Кліўленд (народжаная — Фолсам)| нар. 21.07.1864 пам. 29.10.1947 | 02.06.1886 | Стывен Гровер Кліўленд | 02.06.1886 | 04.03.1889 |- | 24 | | Кэралайн Гарысан (народжаная — Скот)| нар. 01.10.1832 пам. 25.10.1892 | 20.10.1853 | Бенджамін Гарысан | 04.03.1889 | 25.10.1892
| Мэры Гарысан Мак-Кі (Дачка прэзідэнта) нар. 03.04.1858 28.11.1930 - Бенджамін Гарысан 25.10.1892 04.03.1893 25 Фрэнсіс Кліўленд (народжаная — Фолсам) нар. 21.07.1864 29.10.1947 02.06.1886 Стывен Гровер Кліўленд 04.03.1893 04.03.1897 26 Іда Сакстан Мак-Кінлі (народжаная — Сакстан) нар. 08.06.1847 пам. 26.05.1907 25.01.1871 Уільям Мак-Кінлі 04.03.1897 14.09.1901 27 Эдзіт Рузвельт (народжаная — Кэрау) нар. 06.08.1861 пам. 30.09.1948 02.12.1886 Тэадор Рузвельт 14.09.1901 04.03.1909 28 Хелен Херан Тафт (народжаная — Херан) нар. 02.06.1861 пам. 22.05.1943 19.06.1886 Уільям Тафт 04.03.1909 04.03.1913 29 Элен Аксан Вільсан (народжаная — Аксан) нар. 15.05.1860 пам. 06.08.1914 24.06.1885 Томас Вудра Вільсан 04.03.1913 06.08.1914 30 Эдзіт Вільсан (народжаная — Болінг) нар. 15.10.1872 пам. 28.12.1961 18.12.1915 18.12.1915 04.03.1921 31 Флорэнс Гардзінг (народжаная — Клінг) нар. 15.08.1860 пам. 21.11.1924 08.07.1891 Уорэн Гардзінг 04.03.1921 02.08.1923 32 Грэйс Кулідж (народжаная — Гудх’ю) нар. 03.01.1879 пам. 08.07.1957 04.10.1905 Джон Калвін Кулідж 02.08.1923 04.03.1929 33 Лу Гувер (народжаная — Генры) нар. 29.03.1874 пам. 07.01.1944 10.02.1899 Герберт Кларк Гувер 04.03.1929 04.03.1933 34 Элеанора Рузвельт (народжаная — Рузвельт) нар. 11.10.1884 пам. 07.11.1962 17.03.1905 Франклін Рузвельт 04.03.1933 12.04.1945 35 Бес Трумэн (народжаная — Уолес) нар. 13.02.1885 пам. 18.10.1982 28.06.1919 Гары Трумэн 12.04.1945 20.01.1953 36 Меймі Эйзенхаўэр (народжаная — Дэўд) нар. 14.11.1896 пам. 01.11.1979 01.01.1916 Дуайт Дэвід Эйзенхаўэр 20.01.1953 20.01.1961 37 Жаклін Кенэдзі (народжаная — Буўе) нар. 28.07.1929 пам. 19.05.1994 12.09.1953 Джон Кенэдзі 20.01.1961 22.11.1963 38 Клодзія Алта Джонсан (народжаная — Тэйлар) нар. 22.12.1912 пам. 11.07.2007 17.11.1934 Ліндан Бэйнс Джонсан 22.11.1963 20.01.1969 39 Пэт Ніксан (народжаная — Раян) нар. 16.05.1912 пам. 22.06.1993 21.06.1940 Рычард Мілхаўз Ніксан 20.01.1969 09.08.1974 40 Элізабэт «Бэці» Эн Форд (народжаная — Блумер) нар. 08.04.1918 пам. 08.07.2011 15.10.1948 Джэральд Рудальф Форд 09.08.1974 20.01.1977 41 Разалін Картэр (народжаная — Сміт) нар. 18.08.1927 пам. 19.11.2023 07.07.1946 Джымі Картэр 20.01.1977 20.01.1981 42 Нэнсі Рэйган (народжаная — Робінс) нар. 06.07.1921 пам. 06.03.2016 06.03.1952 Рональд Рэйган 20.01.1981 20.01.1989 43 Барбара Буш (народжаная — Пірс) нар. 08.06.1925 пам. 17.04.2018 06.01.1945 Джордж Г. У. Буш 20.01.1989 20.01.1993 44 Хілары Клінтан (народжаная — Родэм) нар. 26.10.1947 11.10.1975 Біл Клінтан 20.01.1993 20.01.2001 45 Лора Буш (народжаная — Уэлч) нар. 04.11.1946 05.11.1977 Джордж У. Буш 20.01.2001 20.01.2009 46 Мішэль Абама (народжаная — Робінсан) нар. 17.01.1964 03.10.1992 Барак Абама 20.01.2009 20.01.2017 47 Меланья Трамп (народжаная — Кнаўс) нар. 26.04.1970 22.01.2005 Дональд Трамп 20.01.2017 20.01.2021 48 Джыл Байдэн (народжаная — Джэйкабс) нар. 03.06.1951 17.06.1977 Джо Байдэн 20.01.2021 20.01.202549Меланья Трамп (народжаная — Кнаўс)нар. 26.04.197022.01.2005Дональд Трамп20.01.2025Дзеючая Першая лэдзі
Гл. таксама Спіс прэзідэнтаў ЗША
Крыніцы
Спасылкі Спіс першых лэдзі ЗША Біяграфіі першых лэдзі ЗША
Катэгорыя:Спісы жонак кіраўнікоў