Тыы́т або ч'юць () — група малых этнічных супольнасцей на поўначы цэнтральнага В’етнама і ў суседнім Лаосе. Падзяляюцца на аб'яднанні са-ла-вань, рух, шаць, а-рэм, ча-ку, у-мо, так-кюх, май, ма-льен, ту-вань і інш. Агульная колькасць (2013 г.) - 4700 чал.

Тыыт насяляюць узгорыстую мясцовасць, займаюцца падсечна-агнявым земляробствам (вырошчваюць рыс, бавоўну, гародніну), рыбалоўствам і паляваннем. Мова блізкая да в'ецкай і мыонгскай.

У рэлігійным жыцці пераважае шанаванне продкаў сям'і і роду, магічная і шаманская практыка абароны ад злых духаў, прыцягнення дабрабыту.

Тыыт знакаміты сваім арыгінальным песенным і музычным мастацтвам.

Спасылкі The Chứt joshuaproject.net Chut ethnic group The Chut People

Катэгорыя:Народы Азіі Катэгорыя:Народы В’етнама Катэгорыя:Народы Лаоса