Осіецка-Бараньская жупанія () – адміністрацыйная адзінка Харватыі. Знаходзіцца па паўночным усходзе і мяжуе з Венгрыяй і Сербіяй, а таксама Вукаварска-Срэмскай, Пожэжска-Славанскай і Вітравіціцка-Подраўскай жупаніямі. Адміністрацыйным цэнтрам з'яўляецца горад Осіек. Акрамя яго ў жупаніі знаходзяцца гарады Джакава, Нашыцэ, Валпава, Белішчэ і Белі-Манасцір.
Згодна з вынікамі перапісу 2011 года ў жупаніі пражывае 305 032 чалавека з якіх: 262 004 чалавека (ці 85,9%) – харваты; 23 657 чалавек (ці 7,8%) – сербы; 8 249 чалавек (ці 2,7%) – венгры; 2 293 чалавекі (ці 0,8%) – славенцы; 8 829 чалавек (ці 2,9%) – іншыя нацыянальнасці.
Спасылкі
Катэгорыя:Жупаніі Харватыі