Вялікая пагада дзікіх гусей () — цагляная пагада, пабудаваная ў Чан'ане у той час, калі ён быў сталіцай кітайскай імперыі Тан.

Вялікая пагада збудавана пад уплывам індыйскага дойлідства ў 652 годзе і першапачаткова складалася з пяці ярусаў, на якіх былі змешчаны будысцкія статуі і рэліквіі, сабраныя падчас сваіх падарожжаў Сюаньцзанам. У 704 годзе імператрыца У распарадзілася надбудаваць да пагады яшчэ пяць ярусаў. Тры верхнія ярусы моцна пацярпелі ў час сярэдневяковых войн, і іх прыйшлося знесці. У наш час пагада сяміярусная, узвышаецца на вышыню 64 метраў; з верхняга яруса адкрываецца від старадаўняга горада. Непадалёк раскінуўся Храм матчынага кахання (589 г., перабудаваны ў 647 г.)

Вакол пагады — будыйскі манастыр з вялікім паркам, у парку стаіць помнік Сюаньцзану, парк упрыгожаны помнікамі славутых кітайскіх паэтаў, мысліцеляў, мастакоў, вучоных.

Гл. таксама Малая пагада дзікіх гусей Сюаньцзан Сіянь

Спасылкі

Катэгорыя:Пагады Катэгорыя:Будыйскія храмы і манастыры Кітая Катэгорыя:Сіянь