Дзмітрый Вашкель (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Аўтазаводзец-Трактар».
Кар’ера Выхаванец шаркаўшчынскага футбола, пазней выступаў за дубль наваполацкага «Нафтана». У асноўным складзе дэбютаваў 20 ліпеня 2013 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана», калі выйшаў на замену на 74-й хвіліне.
У лютым 2014 года адправіўся на прагляд у пінскую «Хвалю» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам. У складзе «Хвалі» адразу стаў іграком асновы. Па выніках сезона 2014 пінскі клуб вылецеў у Другую лігу, але Дзмітрый застаўся ў камандзе. У жніўні 2015 года кантракт з «Хваляй» быў датэрмінова скасаваны, і неўзабаве Дзмітрый стаў іграком светлагорскага «Хіміка».
У пачатку 2017 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў», дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у мазырскую «Славію», а ў лютым пакінуў гомельскі клуб. Аднак, пасля беспаспяховых праглядаў у «Славіі» і бабруйскай «Белшыне» вярнуўся ў «Лакаматыў». У пачатку 2021 года, пакінуўшы гомельскі клуб, праходзіў прагляд у «Віцебску», аднак атрымаў траўму і ў выніку прапусціў увесь сезон 2021.
У пачатку 2022 года знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску» і «Макслайне», а пазней далучыўся да «Астраўца» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды. У сакавіку 2023 года перайшоў у «Макслайн».
У жніўні 2023 года далучыўся да «Крумкачоў». У пачатку 2024 года перайшоў у «Аўтазаводзец-Трактар», а летам стаў таксама выступаць за рагачоўскі «Дняпро».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 дубль Нафтан 8 0 2011 дубль Нафтан 32 5 2012 дубль Нафтан 29 4 2013 Д1 Нафтан 2 0 2014 Д2 Хваля 19 0 2015 (1) Д3 Хваля 9 0 2015 (2) Д2 Хімік 14 1 2016 Д2 Хімік 18 4 2017 Д2 Лакаматыў 28 4 2018 Д2 Лакаматыў 26 5 2019 Д2 Лакаматыў 27 1 2020 Д2 Лакаматыў 22 0 2022 Д2 Астравец 20 1 2023 (1) Д2 Макслайн 14 1 2023 (2) Д3 Крумкачы 12 3
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Трактар Мінск