__NOTOC__
9 лістапада — трыста трынаццаты (трыста чатырнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1512: Францыск Скарына ў Падуі абараніў ступень доктара медыцынскіх навук. 1794: У выніку падаўлення Польскага паўстання 1794 г. рускай арміяй капітулявалі абаронцы Варшавы. 1906: Тэадор Рузвельт стаў першым амерыканскім прэзідэнтам, які наведаў з афіцыйным візітам іншую краіну 1915: Пачала дзейнічаць чыгунка Жлобін — Калінкавічы — Шапятоўка. 1941: Нацысты расстралялі каля 1500 яўрэяў у гарадскім пасёлку Мір. 1953: Абвешчана незалежнасць Камбоджы ад Францыі. 1989: Пачаўся дэмантаж Бярлінскай сцяны.
Нарадзіліся
1789: Марцін Антоні Паўловіч, беларускі навуковец-геолаг, асветнік 1818: Іван Тургенеў, рускі пісьменнік (пам. 3.9.1883) 1856: Уладзімір Стукаліч, беларускі літаратуразнавец, гісторык, юрыст (пам. 18.10.1918) 1861: Тадэвуш Паўлікоўскі, польскі рэжысёр і тэатральны дзеяч (пам. 28.9.1915) 1867: Панцялейман (Ражноўскі), праваслаўны царкоўны дзеяч (пам. 30.12.1950) 1877: Адольф Дзітрых, швейцарскі мастак 1948: Луіс Феліпэ Скалары, бразільскі футбольны трэнер 1952: Джэк Шостак, амерыканскі вучоны-цытагенетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2009) 1962: Аляксей Мельнікаў, беларускі літаратуразнавец (пам. 13.8.1995) 1965: Брын Тэрвель, валійскі оперны спявак. 1977: Дзмітрый Дашчынскі, беларускі фрыстайліст
Памерлі 1677: Арт ван дэр Нер, галандскі мастак 1794: Скулі Магнусан, «бацька» Рэйк'явіка 1802: Томас Гёрцін, англійскі мастак 1918: Гіём Апалінэр, паэт 1941: Генрых Глябовіч, беларускі грамадскі дзеяч, каталіцкі святар 1953: Абдэль Азіз ібн Сауд, першы кароль Саудаўскай Аравіі 1953: Дылан Томас, валійскі паэт 2014: Анатоль Маразевіч, беларускі вучоны
Святкуюць Камбоджа, Дзень незалежнасці , Усеўкраінскі дзень работнікаў культуры і майстроў народнай творчасці
Л09