Зімовы грыб, апенька зімовая (Flammulina velutipes) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства .

Апісанне

Шапка дыяметрам 2—10 см, акругла-пукатая, потым плоская, гладкая, слізістая, іржава-жоўтая або жоўта-карычневая. Мякаць вадзяністая, бепая або жаўтаватая. Пласцінкі амаль свабодныя, жаўтавата-палевыя. Ножка цыліндрычная, пругкая, шчыльная, валасіста-аксамітная, каля пласцінак светлая, каля асновы карычневая. Споры авальныя, гладкія, бясколерныя.

Пашырэнне

Пашыраны па ўсім зямным шары, асабліва ў паўднёвых краінах. На Беларусі расце групамі на лісцевых дрэвах, пнях і ламаччы ў верасні—кастрычніку.

Выкарыстанне

Ядомы грыб. Спажываецца свежы, марынаваны, солены.

Літаратура

Катэгорыя:Агарыкальныя Катэгорыя:Ядомыя грыбы Катэгорыя:Грыбы на марках