Леў Апалінарыевіч Ваньковіч (—пасля 1881) — мінскі павятовы маршалак (1863—1872), буйны землеўласнік Мінскай губерні.

Паходжанне Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс», прадстаўнікі якога займалі розныя пасады ў Менскім ваяводстве ВКЛ і Магілёўскай і Мінскай губернях Расійскай імперыі.

Службовая дзейнасць Расійскімі ўладамі як лаяльны каталіцкі дваранін і буйны маёнтковец быў прызначаны на пасаду мінскага павятовага маршалка (1863—1872). Атрымаў прыдворны чын камер-юнкера Расійскага двара.

Маёнткі Стаў адзіным спадчыннікам свайго бацькі, дзеда і прадзеда. Валодаў спадчыннымі маёнткамі Волма, Шыпяны, Алесіна; у 1874 г. у якасці пасагу атрымаў за жонкай Паўлінай Манюшкай маёнтак Смілавічы, а пазней і маёнтак Поцічава — пасля смерці Чэслава Манюшкі.

Грамадская і гаспадарчая дзейнасць У 1878 г. мінскі губернскі маршалак (1877—1897) Васіль Іванавіч Паўлаў, імкнучыся прыцягнуць да працы ў Мінскім таварыстве сельскай гаспадаркі (1876—1921) і мясцовых дваран каталіцкага паходжання («палякаў»), накіраваў у ліку першых асоб запрашэнне да членства ў арганізацыі былому мінскаму павятоваму маршалку (1863—1872) Льву Ваньковічу.

Сям'я Ажаніўся з дваранкай-каталічкай Паўлінай Аляксандраўнай Манюшкай, суседкай па Ігуменскаму павету.

Дзеці: Аляксандра (нар. 1861 г.). Павел (нар. 1862 г.), ажаніўся з графіняй Кларай-Сафіяй Патоцкай, валодаў маёнткамі Шыпяны, Алесіна і Поцічава. Андрэй (нар. 1863)Ваньковічы. Слаўны род зямлі беларускай. Леў (1872—1948), ажаніўся з графіняй Стэфаніяй Густаваўнай Плятэр (Броэль-Плятэр), валодаў маёнткамі Волма і Смілавічы.

Літаратура

Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]; сост.: Н. А. Голубева, Н. М. Усова, Л. В. Языкович; под научной редакцией В. И. Прокопцова. — Минск : БелЭн, 2012. — 442 с. Konarski, S. Wańkowiczowie herbu Lis odmienny / S. Konarski. — Paryż, 1960.

Леў Апалінарыевіч Катэгорыя:Павятовыя маршалкі мінскія Катэгорыя:Члены Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі