Ніктэй ( «начны») — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.218 Сын Хтоіия (аднаго са спартаў, народжанага з зубоў цмока) (або Гірыея і німфы КлонііПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 10, 1; або сын Пасейдона і КеленоГігін. Міфы 157; Гігін. Астраномія II 21, 3), ва ўсіх версіях радаводу названы братам Ліка. Жонка Паліксо, дачка Антыёпа. Бацька НіктэідыПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 5, 5

Разам з братам Лікам забілі на Эўбеі Флегія, сына Арэса, і беглі. Калі Антыёпа зацяжарыла ад Зеўса, пагражаў ёй, і Антыёпа бегла. Ахоплены тугой па дачцэ, Ніктэй скончыў жыццё самагубствам. Паводле іншай версіі, загінуў ад рук сыноў Антыёпы. Паводле сікіёнскай версіі, Ніктэй быў апекуном Лабдака, паранены ў бітве з Эпапеем і памёр, завяшчаўшы ўладу ЛікуПаўсаній. Апісанне Элады II 6, 2. Заснаваў Гісіі ля падножжа Кіферона — калонію ГірыіСтрабон. Геаграфія IX 2, 12 (стар.404).

Катэгорыя:Старажытнагрэчаская міфалогія Катэгорыя:Фіванскія цары ў старажытнагрэчаскай міфалогіі