Сму́га (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчана за 14 км на поўнач ад Брэста, 6 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Кавярдзякі, які належаў пану Ф. Ягміну. У 1870 годзе з’яўлялася цэнтрам сельскай грамады. У 1897 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін, ветраны млын. Непадалёку ад вёскі знаходзіўся аднайменны пасёлак (1 двор, 6 жыхароў, кузня).

У 1905 годзе вёска ў Матыкальскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 15 вяскоўцаў. У 1940—1954 гадах вёска ўваходзіла ў склад Казловіцкага сельсавета, да 8 верасня 1959 года — у склад Цюхініцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.. У 1976 годзе да вёскі далучана вёска СтоўпыРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505)..

Насельніцтва 251 сялянская душа (1858) 428 жыхароў (1897) 586 жыхароў (1905) 19 двароў, 91 жыхар (1921) 256 жыхароў (1959) 211 жыхароў (1970) 44 гаспадаркі, 98 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чарнаўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна