Хо́лмічы (, ; да 1964 года Каро́стычы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 27 км на поўнач ад Брэста, 21 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

У складзе СВК «Чарнаўчыцы» (цэнтр — в. Чарнаўчыцы).

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска Каростычы ў складзе маёнтка Дзямянчыцы ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1858 годзе вёска належала пані Баяроўскай. У 1897 годзе вёска ў Турнянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні, працавала школа граматы, хлебазапасны магазін.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Турнянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 7 жыхароў загінулі.

30 ліпеня 1964 года Каростычы перайменаваны ў ХолмічыУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..

Насельніцтва 200 сялянскіх душ (1858) 51 двор, 363 жыхары (1897) 396 жыхароў (1905) 352 жыхары (1959) 256 жыхароў (1970) 40 гаспадарак, 57 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чарнаўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі