Дзвініца — рака ў Валагодскай вобласці Расіі, левы прыток Сухоны, належыць басейну Паўночнай Дзвіны.

Даўжыня — 174 км, плошча басейна — 2400 км². Найбуйнейшыя прытокі: Шорэга, Вотча, Корбанка (левыя). Дзвініца пачынаецца з Вялікіх балотаў, размешчаных на паўднёвы ўсход ад Хароўска. У вярхоўях цячэ на паўднёвы ўсход па маланаселенай мясцовасці ўздоўж паўднёвага схілу Хароўскай грады. Упадае ў Сухону каля пасёлка Дзвініца. Рэчышча на гэтым участку звілістае, берагі лясістыя.

Спасылкі Вологодская энциклопедия — Вологда: ВГПК, изд-во «Русь», 2006. — С. 199. — 608 с, илл. — ISBN 5-87822-305-8

Катэгорыя:Рэкі Валагодскай вобласці Катэгорыя:Басейн Паўночнай Дзвіны