Знойма () — адзін з сямі раёнаў Паўднёвамараўскага края Чэшскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Знойма. Плошча — 1 590,50 кв. км., насельніцтва складае 114 083 чалавека. У раёне налічваецца 144 муніцыпалітэта, з якіх 5 — гарады, 10 — мястэчкі.

Геаграфія Размешчаны на паўднёвым захадзе края. У рамках края мяжуе з раёнамі Брно-прыгарад на паўночным усходзе і Бржэцлаў на захадзе. На паўночным захадзе суседнічае з раёнам Тршэбіч Высачынскага края, на захадзе — з раёнам Йіндржыхуў-Градзец Паўднёвачэшскага края. На поўдні — дзяржаўная граніца з Аўстрыяй.

Гарады і насельніцтва Даныя на 2009 год:

ГорадНасельніцтваЗнойма35 193Мораўскі-Крумлаў5 996Грушавані-над-Евішаўкаў3 311Міраслаў2 994Евішавіцы1 136

УсягоЖанчынМужчын114 083 (100 %)57 792(50,66 %)56 291(49,34 %)

Сярэдняя шчыльнасць — 71,73 чал./км²; 42,63 % насельніцтва жыве ў гарадах.

Спасылкі Даныя МУС ЧР

Катэгорыя:Раёны Паўднёвамараўскага края