Эміль Канстанцінеску (, 19 лістапада 1939, Тыгіна, цяпер — Бендэры) — Прэзідэнт Румыніі у 1996—2000 гадах.

Біяграфія

Геолаг. З 1966 года выкладаў на геалагічным факультэце Бухарэсцкага ўніверсітэта, дзе неўзабаве таксама заняў пасаду сакратара па прапагандзе ўніверсітэцкага камітэта РКП.

Пасля Румынскай рэвалюцыі 1989 года стаў адным з заснавальнікаў Грамадзянскага саюза — адной з найбольш аўтарытэтных праваабарончых арганізацый Румыніі, якая супрацьстаяла былым актывістам Румынскай камуністычнай партыі і агентам Секурытатэ ў іх спробах вярнуцца да ўлады.

У 1992 годзе абраны прэзідэнтам Бухарэсцкага ўніверсітэта, быў кандыдатам у Прэзідэнты Румыніі, аднак прайграў іх у другім туры. Абраны прэзідэнтам у 1996 годзе.

У шлюбе з 1964 года. Жонка Надзя — юрыст, ёсць сын Драгаш і дачка Нарына, а таксама двое ўнукаў.

Катэгорыя:Выкладчыкі Бухарэсцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Румыніі Катэгорыя:Прэзідэнты Румыніі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Слана