Бербіс () — рака ва ўсходняй Гаяне. Даўжыня — каля 595 км.
Цячэ з паўночных адгор’яў Гвіянскага нагор’я, упадае ў Атлантычны акіян. У вусці месціцца буйны гаянскі горад Нью-Амстэрдам, знакаміты сваім доўгім мастом праз раку, пабудаваным у 2008 годзе.
На працягу 281,5 км ад вусця рака Бербіс суднаходная, з’яўляецца важнай транспартнай артэрыяй Гаяны. У даліне ракі распаўсюджаны сельская гаспадарка і здабыча баксітаў.
Спасылкі GUYANA LAND OF MANY WATERS Mobility and Modernisation: The Berbice River Bridge and the Historic Town of New Amsterdam
Катэгорыя:Рэкі Гаяны