Шалфе́й лугавы, ЖаўрэцГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927 (Salvia pratensis) — кветкавая травяністая расліна роду сямейства .

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15—80 см з 1 або 2—3 прамастойнымі ці ўзыходнымі, густаапушанымі сцёбламі. Ніжняе лісце на доўгіх чаранках, прадаўгавата-яйкападобнае з сэрцападобнай асновай, гародчата-пілаватае па краях, сабранае ў прыкаранёвую разетку або ў пучкі на ўкарочаных бясплодных парастках. Сцябловае лісце (2—3 пары) ніжняе падобна на прыкаранёвае, верхняе — дробнае, сядзячае, прадаўгавата-ланцэтнае. Кветкі (4—8) у кальчаках. Чашачка званочкавая. Вяночак даўжынёй 17—25 мм, фіялетава-сіні, часам ружовы або белы, звонку валасісты, двухгубы. Плод — шырокаяйкападобны арэшак.

Пашырэнне Панеўрапейскі лесастэпавы рэліктавы від. Пашырэнне: Сярэдняя, Усходняя і Атлантычная Еўропа, Скандынавія, Заходняе Міжземнамор’е; у Беларусі знаходзіцца на паўночнай мяжы арэала. Месцы росту: шыракаліста-сасновыя лясы, зараснікі дубняку з арэшнікам па берагавых схілах рэк, сухія саснякі, адхоны чыгункі.

Асаблівасці біялогіі Цвіце ў чэрвені—жніўні. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні. Размнажэнне насеннае.

Класіфікацыя Таксанамія Від Шалфей лугавы уваходзіць у род падсямейства сямейства парадку .

Выкарыстанне Меданосная, лекавая, дубільная і дэкаратыўная расліна.

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5 — С. 363. — С. 366.

Спасылкі

Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Шалфей Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Дубільныя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе