Эльдрыд Лундэн ; , , Нарвегія) — нарвежская -мадэрніст, эсэістка і прафесар пісьменніцкага майстэрства. Піша на нованарвежскай мове. Эльдрыд Лундэн выпусціла дзесяць зборнікаў вершаў і лічыцца крытыкамі і прэсай адной з ключавых фігур нарвежскай паэзіі. Яе вершы заваявалі трывалыя пазіцыі ў сучаснай нарвежскай літаратуры, карыстаюцца ўвагай як прыхільнікаў, так і крытыкаў. На творчасць Эльдрыд Лундэн паўплывалі такія паэтэсы, як Эдыт Сёдэргран і ў асаблівасці Халдыс Мурэн Весас, якая пісала на нованарвежскай, як і яна сама. Таксама яе творчасць адчувала ідэалагічны ўплыў фемінізму другой хвалі (1960-1970-х гадоў). Палітычны складнік яе вершаў і эсэ заўсёды быў правакацыйным і крытычным — уключаючы крытыку, накіраваную супраць некаторых тэндэнцый феміністычнага руху.

Катэгорыя:Пісьменнікі Нарвегіі Катэгорыя:Нарвежскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Нарвежскамоўныя паэты Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Брагі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «За літаратуру на нованарвежскім» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Халдзіс Мурэн Весас Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі выдавецтва «Аскехаўг»