Грэчаская салата (ж.р.), у арыгінале салата Харыятыкі ( -- сялянская салата) — грэчаская салата з таматаў, агуркоў, феты, шалоту і маслін, запраўленая аліўкавым алеем з соллю, чорным перцам, мацядрушкай. Ключавы кампанент салаты -- фета, традыцыйны грэчаскі сыр з авечага ці казінага малака. Падчас посту замест феты ужываюць соевы сыр тофу. Часта ў салату дадаюць салодкі перац, радзей — каперсы або анчоусы. У англамоўных краінах у рэцэпт заўсёды ўключаюць ліставую салату, звычайна — цыбулю ці салодкі перац; часам дадаюць і іншыя інгрэдыенты. У самой Грэцыі такія варыянты амаль не сустракаюцца. Салату гатуюць з буйна пасечанай, а не здробленай гародніны. Спасылкі
Рэцэпт грэчаскага салат
Катэгорыя:Грэчаская кухня Катэгорыя:Салаты