Мікалай (Натан) Абрамавіч Вігдорчык (, г. Мінск — , г. Ленінград) — дзеяч расійскага рэвалюцыйнага руху, урач, , аўтар шэрагу прац па пытаннях сацыяльнага страхавання і прафесійных захворванняў. У 1924—1951 гадах — прафесар Ленінградскага ўніверсітэта ўдасканалення ўрачоў. Дэлегат I з’езда РСДРП (1898).
Біяграфія У 1898 годзе скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Яшчэ будучы студэнтам, прымаў актыўны ўдзел у сацыял-дэмакратычным руху ў Кіеве, працуючы ў групах «Працоўная справа», «Кіеўскі саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа» і «Працоўная газета». Падчас падпольнай працы да I з’езда РСДРП прымаў удзел у кіеўскай рабочай газеце «Наперад» (1896—1897) і ў «Працоўнай газеце» (1897).
У сакавіку 1898 года прымаў удзел у I з’ездзе РСДРП у Мінску. Ён і Барыс Эйдэльман прадстаўлялі на з’ездзе «Працоўную газету»Первый съезд РСДРП, Манифест РСДРП.
Большая частка нелегальных артыкулаў, брашур і пракламацый, якія выйшлі за гэты перыяд у Кіеве, належыць пяру Вігдорчыка. Да таго ж часу адносіцца і першая навуковая праца Вігдорчыка па пытаннях сацыяльнага страхавання — «Аб страхаванні рабочых ад няшчасных выпадкаў». У 1899 годзе яго арыштоўваюць у Ніжнім Ноўгарадзе па справе кіеўскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі.
З 1902 па 1905 год правёў у ссылцы ў Енісейскай губерні, дзе служыў сельскім лекарам. 1905 і 1906 гады правёў за мяжой у Берліне і Вене, вывучаючы ўнутраныя хваробы і пытанні сацыяльнага страхавання. З 1906 года пасяліўся ў Пецярбургу, дзе прыняў жывы ўдзел у распрацоўцы пытанняў сацыяльнага страхавання рабочых, у тым жа годзе адыходзіць ад палітычнай дзейнасці.
З 1918 года працаваў у савецкіх страхавых арганізацыях Ленінграда і Іркуцка. Удзельнік 2-га Усерасійскага з’езда ўрачэбных секцый і секцыі лекараў Усемедыкасанпрацы (дэпутат ад Петраграда). Па пастанове Палітбюро ЦК РКП(б) ад 8 чэрвеня 1922 года арыштаваны ў Петраградзе і высланы на 2 гады ў Кіркрай, затым у Іркуцк1922 год: Высылка интеллигенции . У 1923 годзе абіраецца дацэнтам па кафедры сацыяльнай гігіены Іркуцкага ўніверсітэта. У 1924 годзе абраны прафесарам па кафедры прафесійных хвароб у Дзяржаўным інстытуце для ўдасканалення лекараў у Ленінградзе. У тым жа годзе арганізуе Ленінградскі інстытут па вывучэнню прафесійных хвароб і становіцца яго дырэктарам. Яму належыць новая методыка вызначэння інваліднасці.
Бібліяграфія Вігдорчык выпусціў больш за 200 друкаваных прац. Сярод іх папулярныя брашуры: Як міністр клапоціцца аб працоўных, Новая перамога (1897) і іншыя.
З навуковых прац найбольш буйныя: Социальное страхование, СПб., 1912; Опасность промышленного труда, СПб., 1913; Детская смертность среди петербургских рабочих, 1914; Государственное обеспечение трудящихся, П., 1917; Теория и практика социального страхования, вып. 1—8, М.—Л., 1919—1926; Что такое инвалидность, М., 1924; Очерки по профессиональной гигиене, М.—Л., 1925; Методика врачебно-страховой экспертизы, М., 1926; Естественный профессиональный отбор с точки зрения профессиональной гигиены, М., 1927.
Спасылкі Натан Вигдорчик в Большой Медицинской Энциклопедии
Расійская імперыя Катэгорыя:Медыкі Расіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Камуністы Расіі Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Сацыял-дэмакраты Расіі Катэгорыя:Члены РСДРП Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Дэлегаты I з’езда РСДРП