Шчыталі́снік звыча́йны (Hydrocotyle vulgaris) — кветкавая расліна з роду сямейства .
Апісанне Шмат- або двухгадовая травяністая расліна з тонкім паўзучым сцяблом даўжынёй 10—60 (100) см, якое ўкараняецца, у вузлах развіваюцца лісце і кветаносы. Лісце на доўгіх, у верхняй частцы валасістых чаранках з маленькімі акруглымі прылісткамі; ліставыя пласцінкі акруглыя, дыяметрам 1,5—4 см, зверху голыя, знізу часта валасістыя, па краі двойчы або проста гародчатыя, да слаба лопасцевых, шчыткападобна прымацаваны ў цэнтры да чаранка. Суквецці адзіночныя або па 2—3 на тонкім кветаносе. Кветкі дробныя, амаль сядзячыя, нешматлікія, з адным скурыстым яйкападобным крыючым лістом; пялёсткі яйкападобныя, плоскія, белыя. Плод — віслаплоднік з чырванаватымі бародаўкамі.
Пашырэнне Пашырэнне: Атлантычная і Сярэдняя Еўропа, поўнач Міжземнамор’я. На тэрыторыі Беларусі выключна рэдкі від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Месцы росту: забалочаныя чорнаальховыя лясы, лугі, тарфянікі; часам трапляецца ў вадзе.
Асаблівасці біялогіі Цвіце ў ліпені, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5 — С. 508.
Спасылкі
Катэгорыя:Араліевыя Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе