Сямён Лазаравіч Вілюга (, в. Усцярхі, Глускі раён — ) — адзін з арганізатараў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Грамадзянскай вайны.

Біяграфія

Член КПСС з 1917 года. У 1917 годзе ў войску вёў рэвалюцыйную работу сярод салдат, член палкавога камітэта. У час Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ўсталёўваў Савецкую ўладу ў Глускай і Ляскавіцкай воласцях Бабруйскага павета. У студзені — лютым 1918 года арганізоўваў атрады Чырвонай гвардыі для барацьбы з Доўбар-Мусніцкага.

У 1919 годзе старшыня Глускага рэўкама, начальнік партызанскіх атрадаў у Бабруйскім і Рагачоўскім павеце, узначаліў асобы батальён імя Бабруйскага рэўкама. З мая 1920 года ўпаўнаважаны РВС Заходняга фронту па дэзарганізацыі тылу польскага войска. У 1924—1956 гадах на гаспадарчай працы.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глускім раёне Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Члены КПСС