Сан-Мігель (), іншая назва «Чапарастыке» — вулкан, размешчаны ва ўсходняй частцы Сальвадора, у аднайменным дэпартаменце Сан-Мігель, за 11 км на паўднёвы захад ад горада Сан-Мігель.

З’яўляецца трэцім па вышыні вулканам у Сальвадоры, яго вышыня — 2130 м. Дыяметр кратара — 800 м.

Гэта адзін з найбольш актыўных дзеючых вулканаў у краіне. Налічваюць прынамсі 26 вывяржэнняў за апошнія 304 гады, самае прыкметнае адбылося ў 1787 годзе. Апошняя вулканічная актыўнасць назіралася ў 1976 і 2013 гадах. Самая нядаўняя сейсмічная актыўнасць, звязаная з вулканам, адбылася ў 2006 годзе.

Гл. таксама Вулканы Цэнтральнай Амерыкі

Спасылкі Global Volcanism Program San Miguel (англ.) Volcano Live

Катэгорыя:Стратавулканы Катэгорыя:Актыўныя вулканы Катэгорыя:Вулканы Сальвадора