«Прыкуты Праметэй» () — трагедыя старажытнагрэчаскага драматурга Эсхіла, прадстаўленая ў 444—443 гадах да н.э. Яна ўваходзіла ў тэтралогію, якая, акрамя гэтай, уключала трагедыі «Вызвалены Праметэй» (захавалася фрагментарна) і «Праметэй-Агняносец» (не захавалася), а таксама невядомую сатыраўскую драму.

Дзеючыя асобы Улада і Сіла, слугі Зеўса Гефест Праметэй Хор Акіянід Акіян Іо, дачка Інаха Гермес

Сюжэт За выкраданне агню Гефест прыкоўвае Праметэя па загадзе Зеўса да скалы пад наглядам Улады і Сілы. Вязня наведваюць Акіяніды, іх бацька Акіян, царэўна Іо (каханая Зеўса), якая ў сваіх блуканнях па свету выпадкова патрапіла да скалы. Праметэй распавядае ім, што ён зрабіў для людзей, выкраўшы агонь у багоў, праклінае Зеўса і прарочыць.

Пераклады На беларускую мову трагедыю пераклаў Лявон Баршчэўскі.

Спасылкі «Прыкуты Праметэй» у перакладзе Лявона Баршчэўскага на Беларускай Палічцы

Катэгорыя:П’есы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:П’есы на старажытнагрэчаскай мове Катэгорыя:П’есы Эсхіла Катэгорыя:Літаратурныя творы па сюжэтах грэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Літаратура Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Трагедыі