Цівадар СорасСорас — традыцыйная транскрыпцыя, але, згодна з правіламі венгерскай арфаграфіі Soros чытаецца як Шораш. (сапраўднае прозвішча Шварцу 1936 годзе сям’я змяніла сваё прозвішча Schwartz на Soros з-за антысемітызму, які распаўсюджваўся ў тыя гады; , — , ) — венгерскі яўрэй, адвакат, пісьменнік-эсперантыст, бацька Пола (1926—2013) і Джорджа (нар. 1930) Сорасаў.
Біяграфія Пайшоў дабравольцам у аўстра-венгерскую армію падчас першай сусветнай вайны. Апынуўся ў расійскім палоне і быў адпраўлены ў лагер для вязняў у Сібіры, збег і вярнуўся ў Будапешт.
Разам з працай адвакатам, займаўся літаратурнай дзейнасцю на мове эсперанта (у тым ліку пад імем Teodoro Ŝvarc і пад псеўданімам Teo Melas
У 1922 годзе заснаваў літаратурны часопіс Literatura Mondo, быў яго аўтарам і галоўным рэдактарам да 1924. У часопісе публікаваліся, між іншым, Калачай і Багі.
У 1923 годзе напісаў аповесць «Сучасныя Рабінзоны» (Modernaj Robinzinoj).
Жонка — Эржэбет Суч (Erzebet Szuz), двое сыноў — Павел (Пол) і Дзьёрдзь (Джордж).
У 1944—1945 падчас дэпартацыі венгерскіх яўрэяў актыўна дапамагаў многім з іх пазбегнуць праследавання пры дапамозе падробных дакументаў.
Падчас венгерскага паўстання 1956 года эміграваў у ЗША. У 1965 годзе выдаў аўтабіяграфічны раман на эсперанта Maskerado ĉirkaŭ la morto (Маскарад вакол смерці), які быў перакладзены на англійскую, венгерскую, рускую і іншыя мовы.
Памёр у 1968 годзе ў Нью-Ёрку.
Катэгорыя:Эсперантысты Катэгорыя:Эсперантамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Венгрыі Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША