Вук Бра́нкавіч (; каля 1345 — ) — родапачынальнік сербскай дынастыі Бранкавічаў.

Сын севастакратара Бранка Младэнавіча, які валодаў Охрыдам і быў набліжаным цара Ураша V.

Вук Бранкавіч каля 1370 года стаў валадаром вобласці Косава з гарадамі Прышціна, Вучытрн і Звечан. У 1377 годзе пад яго ўладу патрапіла Скоп’е, а ў 1378 — Прызрэн

Вук быў зяцем князя Лазара і ўдзельнічаў у бітве на Косавым полі 1389.

Пасля паражэння быў вымушаны перадаць асманам Скоп'е ў 1392 годзе і выплачваць даніну. Каля 1396 года султан Баязід I выгнаў Вука з яго ўладанняў, і ён памёр у выгнанні 6 кастрычніка 1397 года.

Каля 1371 года Вук ажаніўся з Марэ (†1426), старэйшай дачкой князя Лазара і княгіні Міліцы. У іх было тры сыны: Грыгур, Георгій (дэспат, 1427—1456) і Лазар.

Літаратура Љубомир Ковачевић. Годишњица, 10 (1888).

Катэгорыя:Кіраўнікі Сербіі Катэгорыя:Кіраўнікі Паўночнай Македоніі Катэгорыя:Бранкавічы