Элізабэт Бадзінтэр (; , Булонь-Біянкур, Францыя) — французская мыслярка, філосафка, феміністка, пісьменніца, аўтар шматлікіх гістарычных і філасофскіх эсэ, прысвечаных жаночаму пытанню, мацярынству і ідэям французскага рэспубліканізму. Спецыялістка па эпосе Асветніцтва. Актыўная публіцыстка-змагарка за ідэі свецкага рэспубліканізму. Працягвае ідэі ўніверсалісцкага фемінізму, натхнёнага ідэямі Кандарсэ, а ў XX стагоддзі ідэямі Сімона дэ Бавуара. Найбольш прынцыповая, але не сляпая і вельмі крытычная паслядоўніцай бавуарызму. У XXI стагоддзі Элізабэт Бадзінтэр фактычна ўзначальвае французскі гэтак званы ўніверсаліцскі рэспубліканскі фемінізм. Выкладае ў Парыжскай політэхнічнай школе.

Акрамя гэтага Бадзінтэр надзвычай удалая бізнес-кабета: узначальвае рэвізійны савет вялікай медыягрупы «Publicis», у якой мае 10,16 % акцый.

У шлюбе з Раберам Бадзінтэрам, вядомым адвакатам, палітыкам і эсэістам.

Выбраная бібліяграфія У 2025 годзе эсэ «Панове, паднапружцеся!» пераклаў на беларускую мову Уладзіслаў ГарбацкіВыйшаў пераклад актуальнага эсэ французскай філосафкі.

«І ў дадатак каханне: гісторыя мацярынскага інстынкту ў 17-20 стст.» (L’Amour en plus : histoire de l’amour maternel (XVIIe au XXe siècle), 1980); «Эмілі, Эмілі, пра жаночую амбітнасць у 18-ым стагоддзі» (Émilie, Émilie, L’ambition féminine au XVIIIe siècle, 1983); «Ён — гэта яна» (L’Un est l’autre, 1986); «Кандарсэ. Інтэлігент у палітыцы» (Condorcet. Un intellectuel en politique, 1988, avec Robert Badinter); «ХY, пра мужчынскую тоеснасць» (XY, de l’identité masculine, 1992); «Памылковы шлях» (Fausse route : Réflexions sur 30 années de féminisme, 2003); «Канфлікт: маці і жанчына» (Le conflit, la femme et la mère, 2010).

Катэгорыя:Постаці фемінізму Катэгорыя:Філосафы Францыі Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта