Стэфана Бені (; ; ) — італьянскі журналіст, паэт і празаік. Аўтар раманаў і зборнікаў апавяданняў. Друкуецца ў газетах і часопісах (L'Espresso, Panorama, La Repubblica, Il Manifesto, Cuore, Tango).

У 1989 годзе зняў фільм «Musica per vecchi animali» («Музыка для старых жывёл») паводле свайго рамана «Comici spaventati guerrieri».

У яго раманах хаваецца моцная сатыра на італьянскае грамадства апошніх дзесяцігоддзяў. У яго стылі шырока выкарыстоўваецца гульня словаў, неалагізмы і пародыя на іншыя літаратурныя стылі. Кнігі Стэфана Бені перакладзены на больш чым на два дзясяткі моў свету, сярод якіх англійская, нямецкая, дацкая, чэшская, нідэрландская, фінская, французская, літоўская, партугальская, іспанская, турэцкая і іншыя.

Бібліяграфія Bar Sport (1976) La tribù di Moro Seduto (1977) Non siamo stato noi (1978) Il Benni furioso (1979) Spettacoloso (1981) Prima o poi l'amore arriva (1981) Terra! (1983) I meravigliosi animali di Stranalandia (1984) Il ritorno del Benni furioso (1986) Comici spaventati guerrieri (1986) Il bar sotto il mare (1987) Baol (1990) Ballate (1991) La Compagnia dei Celestini (1992) L'ultima lacrima (1994) Elianto (1996) Bar Sport Duemila (1997) Blues in sedici (1998) Teatro (1999) Spiriti (2000) Dottor Niù, corsivi diabolici per tragedie evitabili (2001) Saltatempo (2001) Teatro 2 (2003) Achille piè veloce (2003) Margherita Dolcevita (2005) Misterioso. Viaggio nel silenzio di Thelonius Monk (2005) Baldanders (аўдыёкніга, 2006)

Зноскі

Спасылкі Асабістая старонка Стэфана Бені

Катэгорыя:Асобы

Катэгорыя:Паэты Італіі Катэгорыя:Драматургі Італіі Катэгорыя:Журналісты Італіі