Себасцьян Брант (; , — , ) — нямецкі сатырык XV стагоддзя, аўтар сатырычнага твора «Карабель дурняў», пісьменнік, юрыст, «доктар абодвух праў».
Біяграфія Вывучаў юрыспрудэнцыю і класічную літаратуру ў Базелі, у 1484 годзе атрымаў права выкладання, а ў 1489 годзе — званне доктара абодвух праў.
Імператар Максіміліян дараваў яму тытул пфальцграфа і званне саветніка.
Творчасць Аўтар сатырычна-дыдактычнай паэмы «Карабель дурняў» (1494), у вобразах якой персаніфікаваў разнастайныя праяўленні чалавечага глупства. Выступаючы ў ролі аднаго з герояў паэмы, Брант не толькі выкрываў заганы, уласцівыя як чалавечаму роду ўвогуле, так і яго сучаснікам, але і заклікаў да пераадолення чалавечага глупства з дапамогаю розуму. Паэма напісана жывой народнай мовай. Яе праілюстраваў А. Дзюрэр.
Брант апублікаваў таксама шэраг юрыдычных, тэалагічных і літаратурных тэкстаў, у т.л. творы Ф. Петраркі і інш.
У традыцыях «літаратуры пра дурняў», ля вытокаў якой стаіць Брант, тварылі Эразм Ратэрдамскі, , Г. Сакс і інш.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сатырыкі Германіі Катэгорыя:Лацінамоўныя паэты Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Нямецкія гуманісты