Алекторыя (Alectoria) — род лішайнікаў сямейства пармеліевых.

Апісанне

Слаявіна ніткаватая, разгалінаваная, звісае, або ўзнімаецца над субстратам, белавата-зялёная, жаўтаватая ці шаравата-карычневая. Пладовыя целы бакавыя, па краі слаявіны. Сумкі палкападобныя з 2—4—8 спорамі.

Экалогія

На Беларусі найбольш пашыраныя і . Растуць на кары дрэў у хвойных і мяшаных лясах. Спараносяць у вільготны перыяд зімой і летам.

Значэнне

Індыкатарныя расліны.

Літаратура Алекторыя // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Катэгорыя:Пармеліевыя Катэгорыя:Роды грыбоў