По́рваская супо́льнасць — супольнасць 13 збольшага паўночнаеўрапейскіх англіканскіх і лютэранскіх цэркваў. Утворана ў 1992 падпісаннем Порваскай агульнай дэкларацыі, якая заснавала THE PORVOO COMMON STATEMENT. Хоць насамрэч дэкларацыя была заключана ў Ярвенпяя (Фінляндыя), аднак назва супольнасці паходзіць ад Порваа, дзе адбываліся супольныя святкаванні з нагоды заключэння святой супольнасці.
У 1938 годзе архібіскуп кентэрберыйскі запрасіў прадстаўнікоў Эстонскай лютэранскай царквы і Латвійскай лютэранскай царквы ў Ламбецкі палац, каб дасягнуць «алтарнага і кафедральнага братэрства» між англіканскай і балтыйскімі лютэранскімі цэрквамі. Гэты працэс прыйшоў да фармальнага заключэння з заснаваннем больш шырокай Порваскай супольнасці ў 1992. У яе ўвайшлі англіканскія цэрквы Брытанскіх астравоў і лютэранскія цэрквы паўночнаеўрапейскіх краін. Пазней далучыліся англіканскія цэрквы Іберыйскага паўвострава. Усе гэтыя цэрквы падзяляюць епіскапальную палітыку.
Порваская супольнасць не мае цэнтральнага альбо надгляднага органа. Кожная царква-ўдзельніца мае кантактную асобу, з якіх складаецца кантактная група, што збіраецца штогод. Два біскупы з групы, лютэранскі і англіканскі, ёсць яе самадэратарамі, і такім самым чынам абіраюцца два са-сакратары. Дзеля абмеркавання пытанняў, датычных усяе Супольнасці, склікаюцца таксама канферэнцыі і сходы.
Удзельнікі Падпісанты Порваскай дэкларацыі:
1994 Эстонская евангельская лютэранская царква Евангельская лютэранская царква Літвы Царква Нарвегіі Шатландская епіскапальная царква Царква Швецыі 1995 Царква Англіі Евангельская лютэранская царква Фінляндыі Царква Ірландыі Царква Ісландыі Царква ва Уэльсе 2001 Люзытанская каталіцкая апостальская евангельская царква (Партугалія) Іспанская рэфармаваная епіскапская царква 2010 Царква Дацкага Народа
Цэрквы-назіральніцы: Евангельская лютэранская царква Латвіі (1994) Латвійская евангельская царква за мяжой (2010) Лютэранская царква Вялікабрытаніі (2010)
Спасылкі Афіцыйная старонка Англіканска-лютэранская грамада
Катэгорыя:Хрысціянскі экуменізм Катэгорыя:Порва Катэгорыя:Гісторыя лютэранства Катэгорыя:Англіканства