Nokian Tyres, Oyj — фінскі вытворца шын.
Гісторыя 1898: Заснаваная фабрыка па вытворчасці гумы ў Фінляндыі — Suomen Gummitehdas Oy. 1904: Пабудаваны завод у горадзе Нокія. 1925: Пачата вытворчасць веласіпедных шын. 1932: Пачата вытворчасць аўтамабільных шын. 1945: Пабудаваны новы шынны завод у Нокіа. 1967: Suomen Gummitehdas Oy, кампанія Nokia Aktiebolag і Suomen Kaapelitehdas Oy () былі аб’яднаныя ў адзіную карпарацыю Nokia. 1988: Рэструктурызацыя карпарацыі Nokia. Утварэнне Nokian Tyres Limited. 2005: Пачаў вытворчасць другі завод кампаніі ва Усевалажску, Расія.
Дзейнасць Канцэрн вырабляе зімовыя і летнія шыны для легкавых аўтамабіляў і гарадскіх пазадарожнікаў, камерцыйнага і грузавога транспарту, а таксама індустрыяльнай тэхнікі. Вытворчасць ажыццяўляецца на двух заводах канцэрну ў горадзе Нокіа (Фінляндыя) і ў горадзе Усевалажск (Расія, Ленінградская вобласць). Кантрактная вытворчасць наладжана ў Інданезіі, Кітаі, Славакіі, Індыі, Іспаніі і ЗША.
Спасылкі
www.nokiantyres.com — афіцыйны сайт www.nokiantyres.by/history-in-brief-by — інфармацыя аб кампаніі
Катэгорыя:Кампаніі Фінляндыі Катэгорыя:Вытворцы шын Катэгорыя:Горад Нокія