Біянт (каля 600 да н.э. — ?): дзяржаўны дзеяч Прыены, адзін з «Сямі мудрацоў». Сын Тэўтама з Прыены. Быў вядомы сваім імкненнем да справядлівасці. Адно з выказванняў Біянта, выбітае на падставе гермы з Тывалі, якая захоўваецца ў Ватыкане, цвердзіць: «Усе людзі — кепскія». Вядомыя цяпер выявы Біянта маюць арыгіналам абагульнены партрэт, створаны паводле апісанняў у 4 ст. да н.э..

Катэгорыя:Прадфіласофская традыцыя Катэгорыя:Філосафы VI стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Філосафы Старажытнай Грэцыі